Латушка: Зміцер Шаўцоў знішчае «Беларускі Чырвоны Крыж»

У дачыненні да «Беларускага Чырвонага Крыжа» ўжо ў найбліжэйшыя дні будуць прыняты беспрэцэдэнтныя меры ізаляцыі, папярэджвае Павел Латушка ў сваім тэлеграме.

shevczov2.jpg

Яшчэ нядаўна на сайце «Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа» (БТЧК) сярод асноўных партнёраў і донараў значыліся такія нацыянальныя таварыствы як нямецкі, дацкі, швейцарскі і нарвежскі Чырвоны Крыж, а таксама Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя, ЮНІСЕФ, Упраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па бежанцах, Праграма развіцця ААН, Еўрапейскі Саюз, кампаніі Pepsi, H&M, LC Waikiki, Danone і Solbegsoft.

Аднак сёння дадзеная інтэрнэт-старонка на сайце «Беларускага Чырвонага Крыжа» недаступная. Гэта з'яўляецца безумоўным следствам міжнароднага ганьбавання і ціску, на які асудзіў БТЧК яго кіраўнік Дзмітрый Шаўцоў, што прыехаў на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны ў вайсковай форме з літарай «Z» на рукаве — сімвалам расійскай агрэсіі.

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца неадкладна правяла ўнутраную праверку гэтага найгрубейшага парушэння прынцыпаў руху Чырвонага Крыжа. Па наяўнай у Народнага антыкрызіснага ўпраўлення інфармацыі, у дачыненні да «Беларускага Чырвонага Крыжа» ўжо ў бліжэйшыя дні будуць прыняты беспрэцэдэнтныя меры ізаляцыі. Магчымыя прыпыненне членства або выключэнне з Міжнароднай федэрацыі. Гэта безумоўна адаб'ецца на магчымасцях БТЧК рэалізоўваць праекты, якія фінансаваліся міжнароднымі партнёрамі.

У сувязі з гэтым важна адзначыць, што такія наступствы, у першую чаргу, з'яўляюцца вынікам наўмысных выкліканых дзеянняў, накіраваных на дыскрэдытацыю і падрыў працы арганізацый, якія ўваходзяць у Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Дзмітрый Шаўцоў фактычна асабіста ліквідаваў гуманітарны патэнцыял БТЧК па аказанні дапамогі найбольш уразлівым катэгорыям грамадзян у Беларусі.


Глядзіце таксама

Нагадаем, як пісаў НЧ, у чэрвені генеральны сакратар беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў наведаў Данбас разам з Аляксеем Талаем і трапіў на камеру ў футболцы з расійскай вайсковай сімволікай. 

Падчас паездкі на акупаваную тэрыторыю Данецкай вобласці Шаўцоў заявіў, што беларускі Чырвоны Крыж працягне «прымаць актыўны ўдзел» у вывазе дзяцей з Украіны. У сюжэце, які паказала беларускае тэлебачанне, Дзмітрый Шаўцоў у майцы і кепцы з лагатыпамі Чырвонага Крыжа, адзначыў, што «беларускі Чырвоны Крыж прымаў у гэтым — і прымае, і будзе прымаць — актыўны ўдзел»

Пасля гэтага сюжэту міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордэр на арышт Шаўцова.

Міжнародны Чырвоны Крыж адразу ж адмежаваўся ад беларускага кіраўніка. Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФКК) выступіла з афіцыйнай заявай, дзе адначалася, што арганізацыя не давала згоды на выкарыстанне свайго імя і сваіх сімвалаў падчас акцыі кіраўніка Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) Дзмітрыя Шаўцова на тэрыторыі ваеннага канфлікту.