Мінадукацыі: у будучыні размесцім на школьнай форме элемент дзяржаўнай сімволікі

У Мінадукацыі распавялі, што магчымы пераход на «адзіны дзелавы стыль» у вопратцы школьнікаў: чыноўнікі плануюць вызначыць па 15-30 камплектаў адзення для хлопчыкаў у адзінай каляровай гаме, размясціць на іх элемент дзяржаўнай сімволікі, сімволікі горада Мінска, эмблему ўстановы адукацыі.

_dzeci___sport___aktyunasc___momant__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg

У Мінадукацыі распавялі, што магчымы пераход на «адзіны дзелавы стыль» у вопратцы школьнікаў: плануюць вызначыць па 15-30 камплектаў адзення для хлопчыкаў у адзінай каляровай гаме, размясціць на іх элемент дзяржаўнай сімволікі, сімволікі горада Мінска, эмблему ўстановы адукацыі, піша «Беларусы і рынак».

Як падаражэлі школьныя тавары да новага навучальнага года

У Беларусі пачалася падрыхтоўка да школьнага сезона. Паводле ацэнак экспертаў, у параўнанні з мінулым годам кошт школьнай экіпіроўкі вырас на 7-10% на фоне абмежаваных гандлёвых надбавак.

Цэны на школьны асартымент тавараў рэгулююцца. Для імпарцёраў, вытворцаў, суб'ектаў гандлю ўстаноўлены абмежавальнікі па даходнасці. Гандлёвыя надбаўкі на многія віды тавараў для школьнікаў абмежаваныя на ўзроўні 35-55%, але, паводле МАРГ, рэальна нацэнкі ў крамах не перавышаюць 29%.

Істотная частка выдаткаў бацькоў прыпадае на набыццё адзення і абутку, піша ilex.by.

— Арыенціровачны кошт камплектаў адзення дзелавога стылю і абутку складае ад 98 рублёў. Кошт аптымальнага набору школьніка — да 300 рублёў, — сказала кіраўніца ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава.

Яна дадала, што ў шэрагу крамаў тавары да школы можна набыць у растэрміноўку або ў крэдыт. У тым ліку гандаль прымае плацяжы па картах растэрміноўкі, па якіх тэрмін крэдытавання – ад 2 да 9 месяцаў.

Па словах кіраўніка аддзела развіцця гандлю і паслуг дзяржаўнага аб'яднання «Сталічны гандаль і паслугі» Анастасіі Макарскай, зборы вучня пачатковай школы абыдуцца бацькам у суму ад 370 да 1122 рублёў, старшакласнікаў — ад 462 да 1392 рублёў.

Такія лічбы фарміруюцца зыходзячы з рэкамендуемага МАРГ пераліку тавараў, неабходных вучням для адукацыйнага працэсу.

— У гэты спіс уваходзяць адзенне дзелавога стылю, абутак, галантарэя, у тым ліку і заплечнік, канцылярыя і іншыя школьныя прыналежнасці. Трэба адзначыць, што вышэйназваныя сумы пазначаныя без уліку скідак. Пакупнікі могуць зэканоміць на таварах для навучальнага года, калі прыйдуць у сталічныя ўнівермагі ў спецыяльныя дні зніжак, – удакладніла Макарская.

Яна адзначыла, што, у параўнанні з мінулым годам, кошт школьнай экіпіроўкі падаражэў на 10%.

Глядзіце таксама

Асартымент адзення і абутку для навучэнцаў у большай ступені прадстаўлены таварамі беларускай вытворчасці. Айчынны легпрам падрыхтаваў больш за мільён швейна-трыкатажных вырабаў і пар абутку для новага навучальнага сезона. На суд гледачоў вынесена больш за 350 мадэляў, а асартымент абноўлены на 70%. Намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» Наталля Мурашка сказала, што прадстаўленыя калекцыі арыентаваны на любы густ і кашалёк.

— Кошты выраслі прыкладна на 7%, што звязана са змяненнем лагістыкі, у таксама павышэннем кошту сыравіны і камплектуючых матэрыялаў. Ніякага ціску санкцый не адчуваем: нашы асноўныя партнёры — Кітай і Турцыя. Ды і тканіны ў асноўным выкарыстоўваем айчынныя, — адзначыла Мурашка.

У «Беллегпраме» адзначылі, што адзенне для школьнікаў шыецца ў чатырох гамах: сіняй, шэрай, чорнай і барвовай. Самыя папулярныя колеры — чорны і сіні. На бардовы і шэры колеры прыпадае прыкладна 30% асартыменту. Усе калекцыі капсульная і ўзаемазамяняльныя.

У «Беллегпраме» распавялі, што яны ідуць і за тэндэнцыям моды: робяць завышаную талію штаноў для дзяўчынак, а «клетка» стала менш яркай і агрэсіўнай. Сёлета выпуск камізэлек вырас у пяць разоў.

У наступным навучальным годзе ў мінскіх школах уводзіцца другі абавязковы элемент адзення. Кожная навучальная ўстанова самастойна вырашае, які знак адрознення выбраць.

«У кагосьці гэта адзенне пэўнага колеру, напрыклад, блакітная кашуля, у кагосьці спадніца або штаны чорнага колеру, хтосьці ўводзіць дадаткова да эмблеме камізэльку», — патлумачыла Макарская.

Разам з тым у Міністэрстве адукацыі дапускаюць, што набыць патрэбны элемент вучнёўскага гардэроба да 1 верасня не атрымаецца. Купіць можна і праз тыдзень. Ніхто караць за гэта нікога не будзе. 

Глядзіце таксама

У Мінадукацыі патлумачылі, што бацькі маюць права набываць школьную форму там, дзе лічаць патрэбным. Гэта можна зрабіць як самастойна на кірмашах, рынках або ў крамах, так і калектыўна замовіць непасрэдна ў вытворцы адзення. 

У будучыні магчымы пераход на адзіны дзелавы стыль у вопратцы школьнікаў. «Шляхам папярэдняга шырокага абмеркавання вызначыць па 15-30 камплектаў адзення для хлопчыкаў і дзяўчынак у адзінай каляровай гаме, размясціць на іх элемент дзяржаўнай сімволікі, сімволікі горада Мінска, эмблему ўстановы адукацыі і прапанаваць гандлёвай сетцы для выбару бацькоў», — паведаміў старшыня Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі. Пытанне яшчэ дадаткова вывучаць. Да 1 лістапада плануецца прыняць узгодненае рашэнне і вызначыць канцэптуальныя падыходы.

Глядзіце таксама