Беларускiя ўлады адрэагавалi на скаргу фрылансера ў ААН

Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу журналіста фрылансера, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Яўгена Меркіса, зарэгістраваную ў Камітэце ААН па правах чалавека ў бягучым годзе (№3608 / 2019). На міжнародным узроўні беларускія чыноўнікі заявілі аб непрымальнасці скаргі, так як заяўнік не абскарджваў пастанову суда ў пракурорскіх інстанцыях.

Яўген Меркiс

Яўген Меркiс

У 2017 годзе Яўген Меркіс вёў прамыя стрымы з акцый дармаедаў пратэстаў па ўсёй краіне. 11 сакавіка ён вёў прамую трансляцыю пратэстуючых з плошчы Леніна ў Пінску, а 15 сакавіка з плошчы Леніна ў Магілёве. Пасля паказу cтрыму польскім спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат» яго абвінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Суд прысудзіў яму штраф 920 рублёў (каля 400 еўра). 31 сакавіка фрылансер вёў прамую трансляцыю выхаду з гомельскага ІЧУ актывістаў, якія адбылі арышты за пратэстныя акцыі дармаедаў. Суд Савецкага раёна Гомеля зноў аштрафаваў яго на 920 рублёў (400 еўра).
Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, Яўген Меркіс падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, сцвярджаючы аб парушэнні яго права на збор і распаўсюд інфармацыі.
Заяўляючы пра не вычарпанне журналістам ўнутраных сродкаў прававой абароны, беларускія чыноўнікі прывялі статыстыку за 2018 год, згодна з якой пракуратура вынесла 3 505 наглядных пратэстаў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях 3 142 з якіх (89,6%) былі задаволеныя.
Юрыст БАЖ Леанід Судаленка, які дапамагае журналістам адстойваць правы ў КПЧ ААН, пракаментаваў адказ афіцыйнага Мінска.
«У прыведзенай статыстыцы ўрад не раскрывае, якая колькасць задаволеных судамі пракурорскіх пратэстаў мела дачыненне да рэалізацыі журналістамі сваіх правоў на пошук і распаўсюд інфармацыі», — адзначыў Л. Судаленка.
Ён таксама дадаў, што паводле афіцыйнай статыстыкі штогод у рэспубліцы толькі органамі ўнутраных спраў рэгіструецца каля 4-х млн адміністрацыйных правапарушэнняў, таму прыведзеная статыстыка пракурорскіх пратэстаў складае ніжэй 0,1% ад агульнай колькасці разгледжаных адміністрацыйных спраў у краіне ў цэлым.
Нагадаем, аж да 2019 года ў дачыненні да незалежных журналістаў-фрылансераў беларускі ўрад вёў бескампрамісную барацьбу. Толькі пасля ўзрослай колькасці скаргаў у Камітэце ААН па правах чалавека беларускія чыноўнікі перасталі паўтараць, што акрэдытацыя дабро, якое не заўважаюць самі журналісты.
Леанід Судаленка лічыць, што іншага шляху, акрамя як падымаць гэтыя пытанні на міжнародным узроўні не існуе, а журналісты павінны паказаць чыноўнікам, што інфармацыя гэта не тое, на што трэба пытаць дазвол у дзяржавы.
«У разуменні еўрапейскіх каштоўнасцяў і стандартаў правоў чалавека акрэдытацыя з'яўляецца інструментам, які палягчае магчымасці журналістаў на атрыманне інфармацыі, нашы ж чыноўнікі лічаць яе дазволам на працу», — падкрэслівае эксперт.
Юрыст адзначыў, што тэрмін разгляду скаргаў у Камітэце ААН па правах чалавека сёння складае ад 3-х да 5-ці гадоў.
Раней ён зарэгістраваў тут і вядзе камунікацыю з беларускім урадам па скаргах журналісткі Ларысы Шчыраковай, фрылансераў Кастуся Жукоўскага, Андрэя Толчына і Наталлі Крывашэй, блогера Андрэя Павука, журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай, журналіста з Магілёва Аляксандра Буракова.
gomel.spring.org