«J:Морс» выступілі ў ААН (відэа)
Гурт «J:Морс» сыграў адмысловы канцэрт у Палацы нацый у Жэневе ў межах акцыі, прысвечанай 30-годдзю прыняцця Канвенцыі о правах дзіцяці. Калектыў стаў першым беларускім сучасным поп/рок-артыстам, які выступіў у гэтых сценах.

Фота Valeria Ermantraut
Палац нацый першапачаткова быў штаб-кватэрай Лігі нацый – арганізацыі, якая папярэднічала ААН. Зараз тут знаходзіца Еўрапейская штаб-кватэра ААН – другая па значнасці пасля Нью-Ёрка.
Канвенцыя аб правах ребенка – галоўны дакумент, які абараняе дзяцей і іх правы, падкрэсліваючы іх роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, полу, рэлігіі ды іншых асаблівасцяў. Ён з’яўляецца найбольш шырока ратыфікаванай міжнароднай дамовай у свеце.
Мерапрыемства распачалі дырэктарка Аддзялення ААН у Жэневе Таццяна Валавая, рэгіянальны дырэктар ЮНІСЭФ Афшан Хан, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Юрый Амбразевіч.
На канцэрце прысутнічалі акрэдытаваныя з Жэневе дыпламаты, супрацоўнікі міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары, якія жывуць у Швейцарыі. Усе жадаючыя мелі магчымасць патрапіць на канцэрт бясплатна па рэгістрацыі. Акрамя гэтага ў Жэневе адбылася творчая сустрэча з гуртом для беларусаў Швейцарыі.

Фота Раман Стрыга.
Канцэрт быў арганізаваны Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ААН пры падтрымцы ЮНІСЭФ, Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі і Фонда Марыі Магдалены Радзівіл.
Выступ у Жэневе стаў часткай вялікага юбілейнага тура «J:Морс» з праграмай «20 лет. Полёт норм!». Наступныя канцэрты гурта адбудуцца ў Маскве (21.11), Смаргоні (23.11), Гродна (24.11), Рэчыцы (28.11).
Паводле прэс-рэлізу