Брэст, Масты, Гомель
Брэст. ЗА СУПРАЦОЎНІЦТВА ПАЗБАВІЛІ ЛІЦЭНЗІІ
12 зваротаў у Генеральную пракуратуру, 5 — у Міністэрства юстыцыі, 5 — у Адміністрацыю прэзідэнта, 5 — у Савет міністраў, 5 — у Камітэт дзяржаўнага кантролю і яшчэ
не менш дзесяці — у іншыя інстанцыі не прынеслі станоўчага выніку Паўлу Казлову з Брэста ў рэалізацыі яго канстытуцыйнага права на працу.
Брэст. ЗА СУПРАЦОЎНІЦТВА ПАЗБАВІЛІ ЛІЦЭНЗІІ
12 зваротаў у Генеральную пракуратуру, 5 — у Міністэрства юстыцыі, 5 — у Адміністрацыю прэзідэнта, 5 — у Савет міністраў, 5 — у Камітэт дзяржаўнага кантролю і яшчэ
не менш дзесяці — у іншыя інстанцыі не прынеслі станоўчага выніку Паўлу Казлову з Брэста ў рэалізацыі яго канстытуцыйнага права на працу.
Павел Казлоў болей за 40 гадоў праводзіў аўтатэхнічныя экспертызы па дарожна-транспартных здарэннях ва ўсёй Брэсцкай вобласці. Пачынаючы з 1999 года аказваў паслугі страхавым кампаніям у вызначэнні
вартасці транспартных сродкаў. У 2005 годзе атрымаў ліцэнзію ў Мінюсце на гэты від дзейнасці. У 2006 і 2007 гадах на падставе вызначэння суда Ленінскага раёна ім былі праведзены дзве экспертызы, што
стала падставай пазбаўлення ліцэнзіі. Па версіі Мінюста, Павел Казлоў пазбаўлены права займацца гэтым відам дзейнасці за грубае парушэнне. У чым сутнасць грубага парушэння, чыноўнікі з Мінюста не
патлумачылі.
Сам Павел Казлоў лічыць, што яго заключэнне па ДТЗ закранула інтарэсы некаторых асобаў пры пасадзе, у прыватнасці паказала неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў ДАІ, якія аформілі надуманае ДТЗ для
атрымання страхоўкі. Па гэтых ДТЗ вынес рашэнне і эксперт інстытута Міністэрства юстыцыі, яго заключэнне мела супрацьлеглы сэнс, аднак суд у аснову свайго рашэння паклаў заключэнне Казлова.
Ігар Маслоўскі
Масты. ЗДАЧА АДБІТКАЎ — СПРАВА ДОБРААХВОТНАЯ
Актывісты Мастоўскага аддзялення ПАГА «Руху «За Свабоду» атрымалі адказ кіраўніка Мастоўскага РАУС Віктара Алесюка на свой зварот у сувязі з масавай дактыласкапіяй.
У адказе ён паведаміў: «Працэдура здачы адбіткаў пальцаў і далоняў носіць неабавязковы характар і ў выпадку адмовы грамадзянін не дактыласкапіруецца».
13 лютага актывісты Руху «За Свабоду» распачалі ў межах грамадска-інфармацыйнай кампаніі «За Еўрапейскую Мастоўшчыну» кампанію супраць незаконнай дактыласкапіі
мастоўскіх мужчын.
У рамках кампаніі была накіравана заява пракурору раёна з патрабаваннем пракурорскай праверкі законнасці выяўленых і выкладзеных у заяве фактаў, а таксама даслана заява кіраўніку Мастоўскага РАУС з
просьбай патлумачыць прычыны правядзення масавай дактыласкапіі.
ДЫКТОЎКУ ДАЗВОЛІЛІ
Мастоўскі райвыканкам камітэт задаволіў заяву сябра Рады ПАГА “Рух “За Свабоду Алеся Зарэмбюка на правядзенне другой агульнанацыянальнай беларускай
дыктоўкі ў Мастах.
Упершыню жыхары Мастоўшчыны змогуць узяць удзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы, якая адбудзецца 25 сакавіка ў памяшканні актавай залы Мастоўскага раённага цэнтра выхаваўчай працы.
Тэкстам для напісання дыктоўкі па прапанове аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама будзе “Старая казка Палесся Юрыя Лабынцава.
Язэп Палубятка
Гомель. РЭП ЗБІРАЕЦЦА ПРАТЭСТАВАЦЬ
Гомельскія актывісты Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) маюць намер правесці 3 красавіка пікет у знак пратэсту супраць адмовы ўладаў зарэгістраваць гарадскую
прафсаюзную арганізацыю.
Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік прафсаюза Віктар Казлоў, заяўка на правядзенне акцыі пададзена ў Гомельскі гарвыканкам. Апрача таго, рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі будзе абскарджана ў судзе
Цэнтральнага раёна Гомеля. Паводле яго слоў, аналагічныя дзеянні зробяць актывісты прафсаюзу РЭП у Магілёве.
У абодвух выпадках прычынай для адмовы ў рэгістрацыі сталі памылкі, якія нібыта ўтрымліваюцца ў пададзеных дакументах. У сувязі з гэтым Казлоў звярнуў увагу на тое, што дакументы, пададзеныя на
рэгістрацыю арганізацыі ў Гомелі, былі ідэнтычныя тым, што падаваліся актывістамі прафсаюзу ў Рэчыцы. Аднак Рэчыцкі райвыканкам не знайшоў у іх ніякіх памылак і зарэгістраваў пярвічную прафсаюзную
арганізацыю.