Дзень, калі дыскрымінацыі не будзе #zerodiscriminationday

Заўтра, 1 сакавіка, ва ўсім свеце адзначаюць Zero Discrimination day – дзень адмовы ад дыскрымінацыі. У 2014 годзе актывісты міжнароднай Праграмы ААН па пытаннях ВІЧ/СНІД абралі гэтую дату, каб прыцягнуць увагу да праблемаў тых, хто жыве з ВІЧ.

02_27_zerodiscrimination.jpg


Сёння гэты дзень аб'ядноўвае галасы людзей, якія сутыкаюцца з самымі рознымі відамі дыскрымінацыі па прыкмеце ВІЧ-статусу, інваліднасці, сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці, расы, нацыянальнасці, знешнасці, рэлігіі, узросту, паходжання, сацыяльнага статусу, месца жыхарства і г.д. Міжнародны сімвал кампаніі Zero Discrimination day – матылёк.


Чаму гэта важна?


КОЖНЫ ЧАЦВЁРТЫ дзіцёнак з інваліднасцю становіцца ахвярай агрэсіі праз свае асаблівасці.
ТРОЕ З ПЯЦІ людзей з інваліднасцю ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў не маюць працы.
У 2,6 РАЗОЎ ВЫШЭЙШАЯ рызыка падлеткавых суіцыдаў сярод ЛГБТ-людзей.
ЧАЦВЁРА З ПЯЦІ ЛГБТ-людзей, калі сутыкаюцца з гвалтам, не звяртаюцца па дапамогу праз страх дыскрымінацыі.
КОЖНЫ ЧАЦВЁРТЫ чалавек, які жыве з ВІЧ, сутыкаецца з дыскрымінацыяй у медустановах. 

КОЖНЫ ДРУГІ трансгендарны чалавек не адчувае сябе бяспечна ў грамадскіх прасторах.


Як далучыцца?

Распавядзіце пра Дзень без дыскрымінацыі сваім сябрам, калегам, людзям, якія з вамі жывуць альбо навучаюцца.


Апраніце фіялетавы 1 сакавіка, каб паказаць, што не падтрымліваеце дыскрымінацыю. 

Зрабіце дату бачнай, скарыстаўшыся Facebook-рамкай, каб змяніць аватарку ў профілі і распавесці сябрам, што не падтрымліваеце дыскрымінацыю.

Паводле zero.makeout.by