Дзяды-2012
28 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты, якое знаходзіцца на паўночна–усходнім ускрайку Мінска, пасля шэсця на Дзяды адбыўся мітынг.
Выканаўчы сакратар управы КХП-БНФ Валеры Буйвал падкрэсліў значнасць Курапатаў, адкуль напрыканцы 1980-х гадоў на Беларусі пачалося ўшанаванне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій перыяду
сталінізму, пра вялікую ролю ў гэтым чыне старшыні КХП-БНФ Зянона Пазняка.
Затым Буйвал зачытаў ліст Пазняка, у якім адзначаецца, што пакуль будзе стаяць “пуцінская Масква і цярпець сённяшнюю беларускую ўладу, яны будуць старацца “знішчыць і абылгаць
Курапаты, будуць пляваць у нашую народную памяць, пракладваць аўтастрады праз могілкі, будаваць вакол Курапатаў бардэлі і рэстараны, рынкі ды казіно, ладзіць забавы і гандаль спіртным.
“Хлусня вакол Курапатаў грубая і вытанчаная, хітрая і шматаблічная. У афіцыйных дакументах стараюцца нават не пісаць слова “Курапаты, прыводзяць фальшывыя лічбы расстраляных,
спасылаючыся на фальшывых “спецоў, імкнуцца заблытаць факты, распавядаюць пра неіснуючыя падзеі, ствараюць кур’ёзную міфалогію з мэтай канфліктаў і непаразуменняў, -- сказаў
Пазняк.
Паводле ягоных слоў, нядаўна “адна такая асоба паведаміла, што група расійскага “Мемарыялу ў Беларусі (дарэчы ў краіне дзейнічаюць сябры міжнароднага гісторыка-асветнага,
дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мемарыял – М.Г.) запланавала паставіць крыж у Курапатах у памяць афіцэраў польскага войска, расстраляных у Беларусі. Як адкрывальнік,
даследчык і кіраўнік археалагічнага даследавання ў Курапатах у 1988 годзе Пазняк нагадаў, што “на сённяшні дзень няма абсалютна ніякіх падставаў і абсалютна ніякіх археалагічных фактаў, якія
б давалі нагоду меркаваць, што ў Курапатах расстраляныя афіцэры польскага войска і ўвогуле якія-небудзь вайсковыя асобы чыйго-небудзь войска. Тут знойдзеныя трупы толькі выключна цывільных людзей і,
у асноўным, бедных сялян, абутых у галёшы і клееныя гумавыя бахілы. Словы аб расстрэлах вайскоўцаў выглядаюць нядобрай правакацыяй, скіраванай на скандальную навіну. Нельга выключаць, што такое
злачынства магло адбыцца і магчыма, што будучыня прачыніць заслону няведання і таямніцы. Але на сённяшні дзень фактаў вайсковых расстрэлаў у Курапатах няма.
Пазняк заклікаў шанаваць пакутныя магілы нашых продкаў, аберагаць іх ад вандалаў і цемры, памятаць пра генацыд. “Гэтая памяць падказвае нам, што ўвесь час неабходна думаць і, калі
трэба, змагацца за нацыянальнае існаванне і будучыню народа. Гэтая памяць высвятляе нам, дзе ёсць небяспека і чаго трэба асцерагацца, каб не страціць жыццё і мець будучыню, -- сказаў Зянон
Пазняк.
Паводле слоў выканаўцы абавязкаў старшыні Партыі БНФ на Беларусі Юрася Беленькага, масавыя палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў 1920-1940-я гады “ёсць вынікам акупацыі нашай краіны
расійскім бальшавізмам. Ён звярнуў увагу на тое, што нармальная ўлада “не можа рабіць забаўляльныя ўстановы са здзеклівымі, зняважлівымі для беларусаў назвамі на гэтым святым месцы.Гэтым
проста робіцца выклік нам усім і кожнаму з нас, -- сказаў Беленькі. Ён нагадаў палажэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якім беларускі народ валодае ўсёй паўнатою ўлады ў краіне.
“І таму нашая задача зрабіць так, каб кіроўныя дзяржаўныя структуры былі сапраўды беларускімі і каб ніякай больш ганьбы і здзеку не рабілася на нашай зямлі, а для гэтага трэба быць найперш
салідарнымі, -- падкрэсліў Юрась Беленькі.
Юрась Беленькі і Сяргей
Каваленка
Удзельнікі мітынгу праспявалі нацыянальны духоўны гімн “Магутны Божа, збіралі подпісы пад зваротам да старшыні Мінскага аблвыканкама Барыса Батуры, міністра культуры Паўла Латушкі і
генеральнага пракурора Аляксандра Канюка супраць узвядзення каля Курапатаў забаўляльнага цэнтру “Бульбаш-хол, а таксама ўсталявалі новыя крыжы, якія прынеслі ва ўрочышча падчас
шэсця.