Геранёнскі замак аднавілі з… паперы

Як дакладна выглядаў Геранёнскі замак, на сённяшні момант не ведаюць нават спецыялісты, аднак гарадзенец Ігар Адасік (на здымку) стварыў копію замку, паменшаную ў параўнанні з сапраўднай у 500 разоў.

Ігар распавядае пра сваё захапленне:
 
— Некалькі гадоў таму ўзнікла ідэя зрабіць макет Гродзенскага замку і паказаць, як гэты замак абараняўся ад крыжакоў. У працэсе працы аказалася, што гэта даволі складана. Я разважаў і вырашыў спыніцца вось на такім варыянце (на фота).
 
7fcb0a2c0f0f41d9f4454ac2d8ed7ad6.jpg

— Апроч Гродзенскага замку, які быў першым вопытам, зараз я зрабіў Геранёнскі. З усімі конікамі, дрэвамі і іншымі рэчамі. Побач з замкам на макеце прысутнічае і касцёл, які захаваўся да сённяшняга часу. А самога замку зараз няма, замест яго растуць дрэвы, праз якія амаль немагчыма прадрацца. З замкамі ўвогуле было складана. Па іх вельмі мала інфармацыі, і адэкватных выяваў няма. Па Геранёнскаму давялося вельмі шмат кансультавацца са спецыялістамі, — працягвае Ігар Адасік.

ge3(1).jpg

                                 Макет замка ў Геранёнах
Да працы Ігара падштурхоўвала... жонка. Яна, ведаючы захапленне мужа макетамі, прапанавала зрабіць папяровы Гродзенскі замак. Ігар пачаў чытаць Ткачова, вывучаць тэхналогіі будаўніцтва.
 
— Хто апроч цябе займаецца падобнымі рэчамі ў Гродна?

— Я ведаю, што ў музеі рэлігіі сп. Кіслы робіць макеты. Свае макеты я спрабую рабіць так, каб яны былі максімальна дакладнымі. Калі рабіў Геранёнскі замак, кантактаваў з мастацтвазнаўцамі. Вялікую дапамогу мне аказала Вольга Сямашка, якая прадставіла палявыя дзённікі Ткачова.
 
Дакладна вядома, што замак асабліва не даследаваўся да сённяшняга часу, таму для стварэння макету давялося правесці шмат мазгавой працы. Ігар мае адукацыю інжынера, і таму да свайго хобі ён падыходзіць з дакладнымі інжынернымі разлікамі. Далей у планах Ігара макет Мураванкаўскай (Маламажэйкаўскай) царквы.
 
— Я ўжо пачаў кампутарныя разлікі, і далей, пасля царквы, планую зрабіць макет якой-небудзь крэпасці — Бабруйскай альбо Берасцейскай.
Паводле сайта “Твой стыль