Кіраўніцтва мінскіх парковак растлумачыла, чаму не могуць штрафаваць парушальнікаў

Да канца 2018 году ў Мінску з'явіцца яшчэ 5 зонаў платнай паркоўкі., паведамляе Радыё Свабода.

park_2.jpg

Цяпер у Мінску дзейнічае 49 зонаў платных стаянак на 3 тысячы 700 месцаў. Неўзабаве кіроўцам давядзецца аплочваць размяшчэнне сваіх машын на вуліцах Акадэмічнай, Бабруйскай, Калектарнай, Сурганава і Энгельса агулам на 800 месцаў.
Пра гэта 23-га кастрычніка журналістам паведаміў галоўны інжынэр Дзяржаўнага аб’яднання «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў.

Як вызначаюць тарыфы на паркоўку

Пётр Пруднікаў расказаў на прыкладзе закрытай стаянкі ў Верхнім горадзе, як фармуюцца тарыфы. Калі яе адкрывалі, то кошт адной гадзіны стаянкі складаў 2 рублі. Паводле яго, у выніку атрымліваліся заторы ў раёне вуліцы Інтэрнацыянальнай. А калі ж кошт першай гадзіны стаянкі паднялі да 5 рублёў (далей за кожную гадзіну заставалася па 2 рублі), праблема знікла.

Рэкорды няплаты

Пётр Пруднікаў сказаў, што аўтаматычныя сістэмы зафіксавалі выпадак, калі адзін і той жа кіроўца не плаціў за паркоўку 82 разы. Гэта своеасаблівы рэкорд. На другім месцы кіроўца, які паркаваўся 67 разоў і таксама не заплаціў. Пруднікаў патлумачыў, што дзейная нарматыўная база не ўлічвае колькасьці парушэнняў, і таму зварот у Суд Фрунзенскага раёну прадстаўнікоў аб’яднання не даў эканамічнага эфэкту, цалкам грошы парушальнікі так і не вярнулі.
Агулам, паводле Пруднікава, добраахвотна аплочваюць паркоўку (на машынамесцах, дзе свабодны доступ, няма шлагбаўма) ў Мінску толькі 30% аўтамабілістаў, раней — да 83%.

Чакаюць новых умоваў штрафаў

Тым не менш усе парушэньні аплаты за стаянку працягваюць фіксавацца ў кампутарнай базе.

park_2_1.jpg

Галоўны інжынэр спадзяецца, што з прыняццем новых нарматыўных дакументаў у гэтай галіне будзе ўлічвацца не толькі само парушэнне, а і колькасьць такіх выпадкаў. У праекце новай нарматыўнай базы прадугледжваецца так званы «прагрэсіўны штраф» — чым больш парушэнняў, тым больш давядзецца плаціць. Але калі з'явіцца гэтая нарматыўная база, невядома, над ёй у Мінскім гарвыканкаме працуюць ужо чатыры гады.