Кітай скупіў больш за палову ўсіх запасаў рысу і пшаніцы ў свеце
Кітай нарошчвае закупкі базавых харчовых тавараў, мільёнамі тон складуючы рыс і зерне ў дзяржаўны рэзерв.
Цяпер Кітай
трымае на складах 69% сусветных запасаў маіса, 60% рысу, 51% пшаніцы і больш за
30% соевых бабоў. Прычым за апошняе дзесяцігоддзе гэтая доля вырасла прыкладна
на 20 працэнтных пунктаў.
У 2020 годзе Кітай закупіў харчавання на рэкордныя 98,1 млрд долараў — і павялічыў імпарт на 22% за год ды на 360% за апошнія 10 гадоў.
Кіраўнік Нацыянальнай адміністрацыі рэзерву збожжа Кітая Цынь Юйюн сказаў: «Нашы рэзервы пшаніцы пакрываюць патрэбы на паўтара года». І дадаў, што ў краіны няма «абсалютна ніякіх праблем з харчаваннем».
Закупкі — гэта вымушаная мера, паколькі ўнутраная вытворчасць стагнуе з 2015 года, лічыць Гора Такашахі, прафесар Aichi University. Ураджайнасць у Кітаі нізкая, адзначае ён, у тым ліку з-за забруджвання глебаў, да таго ж фермеры мігруюць у мегаполісы.
«Назапашванне запасаў у Кітаі — адна з прычын росту коштаў» на прадукты харчавання ў свеце, кажа АКіа Шыбата, прэзідэнт Natural Resource Research Institute ў Токіа.
Збожжа за год падаражэла на 23,2%, алеі — на 53%, малочная прадукцыя — на 19,1%, мяса — на 17,6%, цукар — амаль на 40%.
«Калі ўлічваць рэальныя кошты, то купіць ежу на сусветным рынку цяпер цяжэй, чым практычна ў любы год з 1961-га, калі ААН пачала весці статыстыку», — адзначае старшы навуковы супрацоўнік University of Warwick Алістэр Сміт.