Копія Рагвалова камня ў Воршы

6 верасня 1998 года падчас святкавання Дня беларускага пісьменства каля Музея гісторыі і культуры Воршы адбылося ўрачыстае адкрыццё копіі Рагвалодаву камню.

 



thumbs_img_3388.jpg

Мастакамі Міхаілам Студзянцовым, Аляксеем Ішуковым, Ягорам Мухам і Аляксандрам Шакуціным была зроблена паменшаная копія знакамітага валуна.

І хоць самога Рагвалодава камня больш няма – копію можна пабачыць у Воршы.

Гісторыя валуна таямнічая і драматычная. Валун знаходзіўся каля вёскі Дзятлава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, за 18 км ад Воршы. Быў выяўлены ў 1792 годзе, упершыню згадваецца ў кнізе «Зерцало российских государей»

У 1818 годзе ў часопісе „Паўночная Пошта” з’явілася паведамленне, што граф Румянцаў 2 траўня 1818 года наведаў Воршу, дзе распытваў пра камяні са старажытнымі надпісамі. Тады ж Румянцаў пазнаёміўся з ксяндзом езуіцкай калегіі Дэзітарыем Рышардотам, які „выявіў надмагілле” і паслаў Румянцаву копію надпісу на камяні.

У лісце Рышардот пісаў, што валун стаіць пасярод капліцы за 24 вярсты ў напрамку Талачына і „падтрымліваецца на чатырох слупах і шмат хто з старых памятае, што пад камень быў праход і што дзеці, гуляючы, пад яго бегалі:”.

Валун быў узраваны ў 1937 годзе, і скарыстаны на пабудовы шашы Мінск-Масква.

Беларускае Радыё Рацыя