Куды падзелася сацыяльная арыентаванасць дзяржавы?

Дзяржпошліну на допуск да дарожнага руху не будуць уключаць у кошт паліва. Асноўным рашэннем пытання ўрад бачыць адвязванне выплаты пошліны ад праходжання тэхагляду. Наш чытач Алесь Новікаў са Смалявіцкага раёну лічыць, што новая схема праблему не вырашыць.

news_35826_2.jpg


Больш за тое, дададзеная драконаўская мера – двайная стаўка для парушальнікаў, што ў першую чаргу адаб’ецца на маламаёмасных. Праблема не ў тым, дзе і як выплачваецца пошліна, а ў яе памеры ў адносінах да розных удзельнікаў руху.
Я (пенсіянер у сельскай мясцовасці) выкарыстоўваю машыну для паездкі ў краму, паліклініку, за лекамі і ў выпадку іншай вострай неабходнасці. Пры гэтым прабег у месяц складае не вышэй за 200 км. Чаму я павінен плаціць пошліну такую ​​ж, як і актыўныя ўдзельнікі руху?
Справа ў тым, што падобных мне вельмі шмат. І пражываюць яны, у асноўным, па-за гарадамі. Калі ў нас кажуць пра сацыяльна арыентаванаю дзяржаву, то ўрад і павінен займацца рашэннем сацыяльных праблем у першую чаргу. Але ён пайшоў простым спосабам раўнавання і абдзіралава. Сельскія жыхары, асабліва пенсіянеры, і так ўшчэмленыя шмат у чым. Напрыклад, прадукты купляюць па цэнах вышэйшых за гарадскіх. Пры гэтым, бывае, у разы маючы ніжэй даход у адносінах да гараджан.
Сацыяльна-арыентаванае рашэнне – гэта ўключэнне (паўторнае?) у кошт паліва нясчаснай пошліны, з дапамогай якой чыноўнікі зарабляюць на маламаёмных грамадзянах Беларусі. Зразумела, што ва ўрадзе выдатна разумеюць: у гэтым выпадку недаатрымаюць свае дзясяткі мільёнаў рублёў, запланаваных пасродкам агульнага, недыферэнцыяванага ахопу кіроўцаў транспартных сродкаў.
Цяпер нямала людзей у сельскай мясцовасці, якія маюць спраўныя аўтамабілі, вымушаныя хадзіць у краму пешшу і дабірацца да райцэнтра, у выпадку неабходнасці, грамадскім транспартам. Пра якую сацыяльнаю справядлівасць можа ісці гаворка, пан Румас?
***
А што вы думаеце на гэты конт?