Курапацкая справа
Да 27 красавіка будзе праводзіцца праверка наяўнасці або адсутнасці падстаў для распачынання крымінальнай справы па факце знішчэння невядомымі ў Курапатах памятных крыжоў, паведаміў
супрацоўнік Бараўлянскага аддзела Мінскага РУУС, які пажадаў застацца невядомым.
Паводле яго слоў, рашэнне пра распачынанне або адмову ў распачынанні крымінальнай справы будзе прынята праз 10 дзён з моманту паступлення ў аддзел заявы прадстаўнікоў грамадскасці пра факт
вандалізму.

Нагадаем, у Курапатах невядомыя зламалі шэсць мемарыяльных крыжоў, устаноўленых грамадскасцю па межах урочышча. Чатыры крыжы знішчаны на ўсходняй ускраіне Курапат, два — на паўночнай, якая
прымыкае да аўтадарогі Заслаўе — Калодзішчы.
Як паведаміў сакратар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Валерый Буйвал, зламаныя крыжы былі знойдзены актывістамі арганізацыі раніцай 17 красавіка. Ён лічыць, што злачынцаў трэба
шукаць у асяроддзі сатаністаў або прарасійскіх неафашысцкіх структур, якія ажыццявілі гэты акт вандалізму напярэдадні праваслаўнага Вялікадня і Радаўніцы.
«Выкліканыя на месца злачынства супрацоўнікі Бараўлянскага аддзела правялі неабходныя следчыя дзеянні, у тым ліку фотаздымкі, абмеры і апытанні актывістаў КХП—БНФ»,
— сказаў Буйвал.
Варта зазначыць, што да 30 красавіка Мінскім РУУС працягваецца расследаванне крымінальнай справы па факце знішчэння памятных крыжоў у Курапатах двума непаўналетнімі мінчанамі, затрыманымі на месцы
злачынства 1 лістапада 2008 года грамадскімі актывістамі Аляксандрам Макавым і Алегам Свірыдавым. Апрача таго, 4 красавіка Мінскае РУУС распачало яшчэ адну крымінальную справу па факце апаганьвання
2–3 красавіка двух пахаванняў у Курапатах.
10 красавіка старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч прапанаваў Міністэрству ўнутраных спраў арганізаваць пастаяннае пешае патруляванне
ўрочышча Курапаты сіламі вайскоўцаў воінскай часці 3310 — другой асобнай спецыяльнай брыгады міліцыі, што дыслакуецца ў вёсцы Аколіца Мінскага раёна.
БелаПАН