Маркус Лёнінг: “Гэта падобна на спробу ізаляваць Беларусь.”
14–15 студзеня Мінск наведаў упаўнаважаны па правах чалавека ўраду Федэратыўнай Рэспублікі Германія Маркус Лёнінг. Падчас свайго двухдзённага знаходжання ў сталіцы Беларусі ён правёў сустрэчу ў тутэйшым Міністэрстве замежных спраў, а таксама меў гутарку з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і сваякамі тых людзей, што знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ і якіх абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.
14–15 студзеня Мінск наведаў упаўнаважаны па правах чалавека ўраду Федэратыўнай Рэспублікі Германія Маркус Лёнінг. Падчас свайго двухдзённага знаходжання ў сталіцы Беларусі ён
правёў сустрэчу ў тутэйшым Міністэрстве замежных спраў, а таксама меў гутарку з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і сваякамі тых людзей, што знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ і якіх
абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.
Па словах Маркуса Лёнінга, у Германіі пільна сочаць за падзеямі, што адбываюцца ў Беларусі, бо гэтая краіна з’яўляецца суседкай ФРГ і Еўрасаюза ў цэлым. Апошнія два гады, адзначыў
прадстаўнік нямецкага ўраду, у Еўропе існавала вялікае спадзяванне на тое, што ў Беларусі адбываюцца станоўчыя змены, што краіна ўзяла курс на дэмакратычныя пераўтварэнні.
“Разам з Еўрапейскім Саюзам мы прыпынілі санкцыі, уведзеныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, мы спадзяваліся, што будзе прагрэс. На знак такога спадзявання быў здзейснены візіт у Мінск
міністра замежных спраў Германіі Гіда Вэстэрвэле і яго польскага калегі Радаслава Сікорскага. Падчас гэтага візіта і было выказана спадзяванне на тое, што выбары прэзідэнта пройдуць адкрыта і
дэмакратычна. Але тое, што адбылося насамрэч, выклікала ў нас не проста абурэнне, а нават шок, — адзначыў Маркус Лёнінг.
Нямецкі палітык паведаміў, што меў сустрэчы ў беларускім МЗС, а таксама са сваякамі вязняў “амерыканкі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Падчас гэтых сустрэч упаўнаважаны
па правах чалавека нямецкага ўраду пачуў рэчы, якія яго наўпрост шакіравалі. “Збіццё людзей, урыванне ў кватэры, арышты, і тое, калі людзей забіраюць і вязуць у невядомым кірунку, а родзічы
не ведаюць, у якой турме знаходзяцца іх блізкія, прымушае ўзгадаць самыя горшыя савецікя часы, — заявіў спадар Лёнінг.
Паводле слоў Маркуса Лёнінга, ён спрабаваў дамагчыся сустрэчы з палітзняволенымі, але ніякага адказу ад адпаведных дзяржаўных органаў, уключна МЗС, не атрымаў. Дарэчы, у беларускім
знешнепалітычным ведамстве не змаглі даць гарантый таго, што вязні, якія знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ, атрымліваюць набходную медыцынскую і юрыдычную дапамогу, могуць спаткацца са
сваякамі.
Зараз, паводле Лёнінга, ідзе абмеркаванне санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, да тых асоб, што спрычыніліся да пераследу і рэпрэсій у дачыненні да мірных дэманстрантаў і журналістаў.
Найхутчэй, 31 студзеня на пасяджэнні Савета Еўрасаюза будуць адноўлены візавыя санкцыі, прычым спіс асоб, якім будзе забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза, мусіць істотна павялічыцца.
Маркус Лёнінг падкрэсліў, што вызваленне палітвязняў з’яўляецца не ўмовай для торгу, але жорсткім патрабаваннем на адрас беларускіх уладаў. Апроч гэтага, упаўнаважаны па правах чалавека
ўраду ФРГ катэгарычна нагадаў кіраўніцтву Беларусі пра неабходнасць выканання міжнароўдных канвенцый у галіне правоў чалавека, якія падпісала Беларусь.
Вельмі адмоўную рэакцыю ў Маркуса Лёнінга выклікала публікацыя ў “Советской Белоруссии артыкула “За кулісамі адной змовы, дзе ў бок Германіі, Польшчы і іншых
краін кідаюцца абвінавачанні ў арганізацыі той самай змовы.
“Многія людзі не толькі ў Германіі, але і ў іншых суседніх краінах адчуваюць сябе вельмі блізкімі з беларусамі і робяць вельмі шмат дзеля паляпшэння і развіцця кантактаў, ці то гэта тычыцца
грамадзянскай супольнасці, абмена студэнтамі, ці то культурніцкага абмена альбо заангажаванасці ў справе дапамогі чарнобыльскім дзецям. Тут робіцца вельмі шмат, і таму існуе вялікая зацікаўленасць у
паляпшэнні стасункаў паміж нашымі краінамі, і федэральны ўрад Германіі падзяляе такую зацікаўленасць, — адзначыў спадар Лёнінг. — У Германіі, нават пасля ўвядзення
санкцый, было спадзяванне, што прагрэс магчымы, і тагачасны кіраўнік нямецкага МЗС Штайнмайер вёў шматлікія адпаведныя размовы са сваімі замежнымі калегамі. Таксама і новае федэральнае кіраўніцтва
працягвае гэтую палітыку.
Мы вельмі жадаем, каб стасункі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, паміж Беларуссю і Германіяй паляпшаліся. Беларусь мае права на тое, каб быць часткай еўрапейскай сям’і, грамадзяне Беларусі маюць
права быць часткай еўрапейскай сям’і, яны належаць да еўрапейскай сям’і! І мне вельмі балюча назіраць, як развіваюцца падзеі ў суседніх з Беларуссю Польшчы, Літве, Эстоніі, Латвіі і
як яны развіваюцца ў Беларусі параўнальна з гэтымі краінамі.
Што мы бачым? Нягледзячы на ўсе высілкі, якія мы зрабілі, мы бачым, як 19 снежня былі сфальсіфікаваны выбары, як супраць дэманстратаў выкарыстоўваўся гвалт. Мы бачым і пасля 19 снежня пераследы
журналістаў, актывістаў. Людзей арыштоўваюць і кідаюць за краты. А зараз мы бачым артыкул, які я з абурэннем ябвяргаю, бо там суцэльная хлусня. Я ацэньваю гэта як скрайне недружалюбны акт. Гэта
падобна на спробу ізаляваць Беларусь ад сваіх суседзяў, ад сваіх сяброў. Гэта палітыка, якую федэральны ўрад не можа прыняць ні ў якай форме. Мы хочам цесных кантактаў паміж людзьмі, мы жадаем
паляпшэння стасункаў, але гэта робіцца немагчымым праз такога кшталту палітыку, якую праводзіць урад
Лукашэнкі.
Тым не менш, па словах Маркуса Лёнінга, праз санкцыі з боку Еўропы не мусяць пацярпець простыя грамадзяне Беларусі. Наадварот, зараз абмяркоўваецца пытанне аб спрашчэнні візавага рэжыму для
беларусаў, а студэнтам, якія будуць адлічаны з ВНУ з прычыны ўдзелу ў пратэстных акцыях, краіны ЕС гатовы прадаставіць магчымасць працягнуць адукацыю ў еўрапейскіх
універсітэтах.