Містыка авіакатастрофаў лістапада

Лістапад у найноўшай гісторыі свету надзвычай багаты (калі тут увогуле можна ўжыць такое слова) на авіакатастрофы. Містыку гэтых падзей спрабавалі тлумачыць і экстрасэнсы, і прадказальнікі, і абывацелі. Мы не будзем паглыбляцца ў магію лічбаў і выпрабаванні лёсу, а проста нагадаем пра некаторыя буйныя авіакатастрофы лістапада розных гадоў ХХ і ХХІ стагоддзяў.



8733648_original.jpg

12 лістапада 1971 года ў Вінніцы пацярпеў катастрофу Ан-24Б кампаніі Аэрафлот, у выніку чаго загінулі 48 чалавек.

Спецыяльная камісія, якая займалася расследаваннем катастрофы зрабіла наступныя высновы: “Прычынай катастрофы стала свальванне на малой вышыні пры спробе заходу на другі круг. Самалёт не быў абсталяваны сродкамі аб'ектыўнага кантролю і ўсталяваць сапраўдную прычыну свальвання не ўяўляецца магчымым”. Камісія таксама адзначыла, што лётнаму здарэнню спрыялі: наяўнасць гайданкі, адсутнасць на самалёце Ан-24 папераджальных прыкмет пры падыходзе да рэжымаў свальвання, позняя выдача дыспетчарам каманды аб заходзе на другі круг з прычыны адсутнасці на аэрадроме дадатковых сродкаў кантролю за зніжэннем самалёта пры пасадцы.
 

12 лістапада 1996 года над індыйскім горадам Чархі Дадра сутыкнуліся Boeing 747-168B авіякампаніі Saudi Arabian Airlines і Іл-76ТД авіякампаніі Kazakhstan Airlines, у выніку чаго загінулі 349 чалавек. Гэта самая буйная авіякатастроф у гісторыі па колькасці ахвяр у гісторыі сутыкненняў самалётаў у паветры.

Расследаванне прычын катастрофы праводзілася ў Лондане. Былі вывучаны дадзеныя ўсіх бартавых самапісцаў. Спецыяльная камісія усталявала, што прычынай сутыкнення рэйсаў SVA 763 і KZA 1907 стала зніжэнне, дапушчанае экіпажам Іл-76 ніжэй зададзенай вышыні ў выніку: дрэннага ведання ангельскай мовы пілотамі і няправільнага разумення каманд дыспетчара; недастатковага прафесійнага майстэрства пілотаў; нездавальняючага выканання экіпажам сваіх абавязкаў; адсутнасці стандартнай фразеалогіі ў экіпажа.

Фактарамі якія садзейнічалі авіакатастрофе сталі: адсутнасць радыёлакатара ў аэрапорце Дэлі;
наяўнасць адзінага калідора для узлётаў і пасадак паветраных судоў; адсутнасць на абодвух самалётах сістэмы TCAS.
 

12 лістапада 2001 года ў Нью-Ёрку пацярпеў катастрофу Airbus A300B4-605R авіякампаніі American Airlines, што адбылася 12 лістапада 2001 году.

Расследаванне вёў нацыянальны камітэт па бяспецы на транспарце (NTSB). Нагадаем, што двума месяцамі раней, 11 верасня 2001 года ЗША спазналі найбуйнейшы тэракт у гісторыі, таму тэракт лічыўся і найбольш верагоднай версіяй гэтай катастрофы. Аднак пасля абследавання месца аварыі ФБР не знайшло слядоў выбухоўкі, і гэтая версія была адкінутая.
 

Самалёт здзяйсняў рэйс AA 587 па маршруце Нью-Ёрк (ЗША) — Санта-Дамінга (Дамініканская рэспубліка) і праз адну хвіліну і 48 секунд пасля ўзлёту паваліўся на жылы раён Кўінсі ў Нью-Ёрку. Загінулі 265 чалавек (з іх пяцёра на зямлі).

Канчатковая справаздача аб прычынах катастрофы рэйса 587 была апублікавана 24 кастрычніцкай 2004 года. Прычынамі катастрофы сталі: спутный след ад японскага самалёта і высокая адчувальнасць руля накірунку.


Але найбольшая колькасць авіакатастрофаў адбылася 17 лістапада.
 

Першая задакументаваная авіякатастрофа 17 лістапада адбылася ў 1951 годзе пад Новасібірскам. Тады разбіўся самалёт Іл-12, загінулі 23 чалавекі.

17 лістапада 1955 года ў ЗША, у штаце Вашынгтон самалёт Дуглас З-54 разбіўся на ўзлёце з-за памылак экіпажа ў перадпалётнай падрыхтоўцы. Загінулі ўсе 28 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

17 лістапада 1956 года ў Калумбіі у гарах Эль Русіа разбіўся самалёт Дуглас ДС-3 — з-за таго, што пілот парушыў дысцыпліну ў кабіне экіпажа. Загінулі 36 чалавек.

17 лістапада 1973 года пад в'етнамскім Куанг-Нгаем разбіўся самалёт Дуглас ДС-3. Загінулі 27 чалавек. Прычынай авіякатастрофы стаў палёт па візуальнай арыентоўцы ва ўмовах дрэннай бачнасці.

17 лістапада 1975 года пад абхазскім горадам Галі пацярпеў крушэнне Ан-24. Загінулі ўсе 38 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

17 лістапада 1990 года пад Дубянцом зваліўся самалёт Ту-154. На шчасце, у гэтай аварыі ніхто не загінуў.

На трынаццаць гадоў злавесная магія лічбы 17/11 перастала дзейнічаць. Але 17 лістапада 2013 года самалёт Boeing 737-53A авіякампаніі «Татарстан», які рухаўся рэйсам U9-363 з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава, прыкладна ў 19 гадзін 26 хвілін па маскоўскім часе разбіўся пры заходзе на пасадку ў Казані. На борце знаходзілася 50 чалавек (44 пасажыры і 6 членаў экіпажа), ніхто не выжыў
 

Па дадзеных Aviation Safety Network, гэта была другая катастрофа самалёта дадзенага тыпу на тэрыторыі Расіі пасля авіякатастрофы ў Пермі ў 2008 годзе, і чацвёртая за ўвесь час эксплуатацыі Boeing 737-500 у свеце.