Савет Міністраў пазбавіў «Лебядзіны» статусу: Што гэта значыць для заказніка і менчукоў?

Пастановай Савета Міністраў ад 23 верасня 2019 года «Лебядзіны» стаў рэспубліканскім заказнікам, а да гэтага быў рэспубліканскім экалагічным заказнікам. Што гэта значыць?

f52a23f4a89af2cf9d311aaadb5bded7.jpg

Слова «экалагічны» знікла са статусу заказніка з-за скасавання дзялення заказнікаў на віды, тлумачыць Мінпрыроды.
Пастанова ўстанаўлівае шэраг новых забаронаў. Цяпер на тэрыторыі заказніка нельга нічога будаваць, акрамя экалагічных інфармацыйных цэнтраў, інжынерных сетак і транспартных камунікацый да іх, аб'ектаў экатурызму і добраўпарадкавання (альтанкі, экасцяжыны, назіральныя пляцоўкі і вышкі) і сетак электразабеспячэння. Таксама забаронена выгульваць на тэрыторыі «Лябяжага» хатніх жывёл і выкарыстоўваць піратэхніку з 15 лютага па 15 жніўня.
Заказнік «Лебядзіны» перададзены ва ўпраўленне Мінгарвыканкаму.
У 2016 годзе экалагічныя актывісты («Зялёная сетка», ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны", ГА "Багна" і ўстанова «Цэнтр экалагічных рашэнняў») прапаноўвалі стварыць для «Лебяжага» дзяржаўную прыродаахоўную ўстанову (ДПУ) са штатам, абнесці заказнік плотам, кантраляваць наведванне, арганізаваць у ім візіт-цэнтр, а вакол — ахоўную зону.
«Лебдзіны» — гэта адзіная ахоўная тэрыторыя ў межах Мінска. Гэты заказнік быў утвораны Пастановай Савета Міністраў БССР ў 1984 г. i называўся Дзяржаўны біялагічны (заалагічны) заказнік «Лебядзіны». У 2007 годзе аналагічным пастановай яго пераўтварылі ў Рэспубліканскі біялагічны заказнік. У 2014 годзе Саўмін сваёй пастановай змяніў межы і плошча заказніка «Лебядзіны», адрэзаў ад яго 8 га, што дало магчымасць кампаніі «Тапас» пачаць узвядзенне жылога комплексу «Алімпік парк». У 2018 годзе ўказ прэзідэнта змяніў межы ландшафтна-рэкрэацыйных зон ў раёне заказніка «Лебядзіны», узаконіўшы будаўніцтва рэстарана «Тапас».
Паводле the-village.me