Луіджы Манджоне — новы Робін Гуд? Дасье ў карыкатурах

ЗША захліснула цунамі салідарнасці з Луіджы Манджоне — меркаваным забойцам гендырэктара адной са страхавых кампаній ЗША. Карыкатурысты таксама сачылі за сітуацыяй.  

4 снежня ў Нью-Ёрку застрэлілі генеральнага дырэктара адной з самых буйных у ЗША медыцынскіх страхавых кампаній UnitedHealthcare 50-гадовага Браяна Томпсана. Адразу рэакцыя грамадства на забойства была супярэчлівай з-за таго, што мадэль страхавой медыцыны вельмі непапулярная. 

Прыстойная страхоўка для амерыканскай сям'і каштуе вялізных грошай. Пры гэтым страхавыя кампаніі часта ўразаюць планы пакрыцця страхоўкі, адмаўляючы кліентам у фінансаванні лячэння. На гэты конт ёсць у тым ліку шмат карыкатур. Напрыклад, на гэтай відаць, што страхавальнікі не даюць лекарам наўпрост лячыць хворых.

photo_2024_12_22_16_14_09.jpg

Неўзабаве аказалася, што забойства мела палітычны падтэкст. Па падазрэнні ў забойстве топ-менеджара затрымалі 26-гадовага Луіджы Манджоне. Пры ім таксама знайшлі маніфест, у якім індустрыя медыцынскага страхавання называлася «паразітамі». Гэты факт выклікаў спачуванне да забойцы. Дадатковы фактар: Луіджы — выхадзец з багатай сям'і, у якой шмат нерухомасці. Сам ён атрымаў ступені бакалаўра і магістра камп'ютарных і інфармацыйных навук. Тут жа з'явіліся першыя карцінкі, на якіх ён быў намаляваны як Робін Гуд.

photo_2024_12_22_16_14_11.jpg

Таксама многія ўспомнілі пра персанажа Луіджы з вядомай камп’ютарнай гульні пра Марыё. Луіджы адразу пачалі адлюстроўваць як камп’ютарнага персанажа. Напрыклад, на гэтым малюнку Луіджы забівае гендырэктара страхавой кампаніі, які выяўлены монстрам.

photo_2024_12_22_16_14_13.jpg

Аналізуючы феномен папулярнасці Луіджы Манджоне, эксперты кажуць, што вялікую ролю ў яго фармаванні мела  вонкавае падабенства юнака на станоўчых кінагерояў. Сапраўды, на шматлікіх фотажабах Луіджы выглядае як галівудскі супергерой. Напрыклад, тут ён вельмі падобны на героя сагі пра Бэтмэна.

photo_2024_12_22_16_14_15.jpg

Культ Луіджы дайшоў да такіх маштабаў, што з'явіліся выявы мужчыны ў выглядзе святога — патрона справядлівай медыцынскай сістэмы.

photo_2024_12_22_16_14_17.jpg

Нарэшце, многія аспрэчылі рашэнне рэдакцыі папулярнага часопіса The Time прысудзіць тытул чалавек года Дональду Трампу. На іх думку, галоўным героем 2024-га стаў Луіджы Манджоне. Так ці інакш, з рэакцыі грамадства на забойства кіраўніка адной з найбуйных страхавых кампаній ясна адно: гнеў амерыканцаў з нагоды сістэмы страхавання і аховы здароўя дасягнуў кропкі кіпення.  

photo_2024_12_22_16_14_19.jpg