Галоўныя падзеі 2025 года. Дасье ў карыкатурах

2025-ы можа стаць годам сур'ёзных палітычных змен. Вось як выяўляюць карыкатурысты свету некаторыя падзеі, што могуць паўплываць на будучыню.

Галоўнай падзеяй студзеня 2025-га, безумоўна, стане вяртанне ў Белы дом Дональда Трампа. Дзеянні амерыканскага прэзідэнта будуць аказваць сур'ёзны ўплыў на міжнародны парадак дня сёлета. Хоць эксперты сумняваюцца, што рэспубліканец зможа выканаць свае гучныя абяцанні, але відавочна — з Трампам сумна не будзе. Невыпадкова некаторыя мастакі малююць яго вяртанне ва ўладу як нешта дэманічнае.

photo_2025_01_05_17_27_19.jpg

Германія рыхтуецца да выбараў, якія адбудуцца ў лютым. І хоць вельмі правая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» павінна атрымаць свой лепшы вынік за ўсю гісторыю — патэнцыйна 20 працэнтаў галасоў, варта чакаць стварэння «вялікай кааліцыі» сацыял-дэмакратаў і хрысціянскіх дэмакратаў. Пры гэтым лідар апошніх, Фрыдрых Мерц, хутчэй за ўсё атрымае шанс стаць канцлерам. Што чакаць ад новага кабінета, пакуль незразумела. У любым выпадку карыкатурысты ўжо зараз выяўляюць Мерца ў ролі пераможцы.

photo_2025_01_05_17_27_22.jpg

1 мая ў Вялікабрытаніі пройдуць выбары ў саветы графстваў Англіі. Гэтае галасаванне, як лічыцца, стане важным выпрабаваннем для лейбарыстаў, якія вярнуліся да ўлады, а і іх лідар Кір Стармер стаў прэм'ер-міністрам пасля выбараў у ліпені мінулага года. Апытанні паказваюць, што і лейбарысты, і кансерватары не набіраюць і 20% — гістарычна нізкі ўзровень падтрымкі для абедзвюх партый — пры гэтым набірае ачкі папулісцкая партыя «Reform UK!» Найджела Фараджа. Калі Фарадж абыдзе торы, гэта стане сапраўднай папулісцкай рэвалюцыяй. Пагрозу, якую нясе Фарадж інстытутам Брытаніі, арыгінальна адлюстраваў адзін з графікаў.

photo_2025_01_05_17_27_24.jpg

Не выключаюць, што вайна ва Украіне ў новым годзе скончыцца. Галоўным фактарам з'яўляюцца хуткія змены ў Белым доме. Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягвае казаць аб сваёй гатоўнасці выступіць пасрэднікам у мірным пагадненні паміж Расіяй і Украінай. Пытанне, аднак, заключаецца ў тым, ці хопіць намераў і рашучасці Трампа і згоды Кіева і Масквы спыніць баявыя дзеянні. Як бачна па работах украінскіх мастакоў, многія ўкраінцы хутчэй чакаюць эскалацыі сітуацыі.

photo_2025_01_05_17_27_27.jpg

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы, якія маюць адбыцца ў траўні, аналітыкі разглядаюць як рэферэндум па пытанні даверу ўраду Дональда Туска, што знаходзіцца ва ўладзе са снежня 2023 года. Хаця менавіта лідар «Грамадзянскай платформы» прэм'ер Туск выконвае асноўныя функцыі паўсядзённага кіравання краінай, прэзідэнт усё роўна адыгрывае важную ролю. Лідары прэзідэнцкай гонкі сёння — прадстаўнікі дзвюх асноўных польскіх партый. Гэта мэр Варшавы ад «Грамадзянскай платформы» Рафал Тшаскоўскі і гісторык ад «Права і справядлівасць» Караль Наўроцкі. Дуэль сапраўды будзе напружанай. Пакуль апытанні грамадскай думкі прадракаюць перамогу кандыдата «Грамадзянскай платформы», што збольшага дзіўна для каталіцкай краіны. Тшаскоўскі, што адлюстравана ў карыкатурах, пазіцыянуе сябе як абаронца правоў ЛГБТ.

photo_2025_01_05_17_27_29.jpg

У Чэхіі рух ANO Андрэя Бабіша, папулісцкага мільярдэра і былога прэм'ер-міністра, верагодна, вернецца да ўлады восенню, утварыўшы «еўраскептычны трыкутнік» з венгерскім прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам і славацкім Робертам Фіца. Не выключана, што трыкутнік стане чатырохкутнікам за кошт Румыніі, дзе выбаршчыкі хутка зноў адправяцца на выбарчыя ўчасткі пасля таго, як Канстытуцыйны суд ануляваў вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў. Суддзі абгрунтавалі сваё рашэнне асцярогамі наконт замежнага ўмяшання ў выбары, калі ў першым туры большасць галасоў набраў нацыяналіст і еўраскептык Кэлін Джорджэску, які выбіў з гонкі многіх фаварытаў. Тэматычная карыкатура румынскага мастака.

photo_2025_01_05_17_27_31.jpg

Суседняя з Румыніяй Малдова рыхтуецца да парламенцкіх выбараў, якія пройдуць восенню 2025 года. Паводле слоў прэзідэнта Маі Санду, гэтыя выбары стануць «апошняй бітвай» на еўрапейскім шляху Малдовы. Паказальная еўрафілія Санду, дарэчы, даўно стала тэмай карыкатур.

photo_2025_01_05_17_27_34.jpg

На вынік выбараў паўплывае і разрыў напярэдадні новага года кантракта з Газпрамам на пастаўкі газу. Замест яго краіна пачала закупку даражэйшага газу з Румыніі, што адаб'ецца на тарыфах спажыўцоў. Непрадказальнасці палітычнаму працэсу на Днястры дадае энергетычны крызіс у Прыднястроўе, які наносіць вялікую шкоду слабой эканомікі рэгіёну, што патэнцыйна стварае кропку напругі аж да з'яўленні новага ачага ваенных дзеянняў. 

Як бачым, год будзе яшчэ той. Адным словам, трымайцеся!