Шклову — лядовы палац
На малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі ў горадзе Шклове пачалося ўзвядзенне лядовага палаца.
Пра тое, што будаўніцтва лядовага палаца ў Шклове пачнецца ў другім квартале 2010 года, яшчэ ў лютым паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Бойка.
Аднак доўгі час ніякіх прац па падрыхтоўцы да будаўніцтва не вялося, і жыхары Шклова пачалі ўжо пагаворваць пра тое, што рэалізацыя амбіцыйнага праекта адкладзена з-за адсутнасці грошай у
бюджэце.

Але незадоўга да візіту Аляксандра Рыгоравіча на гістарычную радзіму (кіраўнік дзяржавы наведаў Шклоўскі раён 18–19 чэрвеня і прыняў удзел у культурна-асветніцкай акцыі «Шклоў
збірае сяброў») на беразе Дняпра, побач з лыжаролернай трасай, з’явілася будаўнічая тэхніка. Пачаліся падрыхтоўчыя працы: здымаецца ўрадлівы грунт і адсыпаецца жвірам аснова пад
будучы лядовы палац.
Праект будзе фінансавацца з трох крыніц: рэспубліканскага, абласнога і мясцовага бюджэтаў. Усяго на ўзвядзенне крытай лядовай арэны з трыбунай на 300 месцаў і добраўпарадкаванне тэрыторыі плануецца
выдаткаваць каля 50 мільярдаў беларускіх рублёў. Увод у дзеянне лядовага палаца запланаваны на 2011 год.
«Шмат хто з маіх землякоў, — кажа жыхар Шклова Міхаіл Кучарэнка, — здзіўляецца, навошта нашаму невялікаму раёну яшчэ і лядовы палац (у Шклоўскім раёне пражывае 32 тысячы
чалавек, з іх у Шклове — 17,8 тысячы). У нас і так паўгода зіма. Раён датацыйны, даўгоў процьма, а тут яшчэ велізарныя грошы выкінуць на пабудову палаца. А колькі сродкаў запатрабуецца на
яго ўтрыманне? У вёсцы Александрыя, на радзіме Аляксандра Рыгоравіча, пабудавалі велізарны для невялікага населенага пункта фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам, дык цяпер сюды возяць
школьнікаў з усяго Шклоўскага раёна і нават суседняй Віцебскай вобласці, накіроўваюць працаўнікоў шклоўскіх і круглянскіх прадпрыемстваў, і ўсё адно ФАК прыносіць толькі страты. Акрамя таго,
наяўнасць лядовага палаца прадугледжвае, што ў Шклове будзе і хакейная каманда майстроў. А адкуль у Шклове хакеісты? Давядзецца клікаць «варагаў», і гэта пры тым, што футбалісты
каманды «Спартак», якая прадстаўляе Шклоў у другім дывізіёне чэмпіянату Беларусі, свае мізэрныя зарплаты своечасова атрымаць не могуць. Хіба Рыгоравіч з сынамі прыедуць сюды
гуляць...»
Нават калі лядовы палац у Шклове і пабудуюць, для большасці жыхароў раёна яго паслугі будуць папросту недаступныя, бо зарплаты ў землякоў прэзідэнта пакідаюць жадаць лепшага.
Ірына Беганкіна