Урад вызначыў паёк для зняволеных. Два курыныя яйкі на тыдзень, 55 грамаў рыбы з галавой
Савет Міністраў пастановай №169 вызначыў нормы харчавання для вязняў папраўчых устаноў і ізалятараў. Таксама ў пастанове гаворыцца пра нормы для сродкаў асабістай гігіены.
Як вынікае з дакумента, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, нормы харчавання асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай у турмах і ізалятарах (часовага ўтрымання, цэнтрах ізаляцыі правапарушальнікаў і г. д.) прадугледжваюць штодзень на чалавека:
• 250 грамаў
хлеба з сумесі мукі жытняй і пшанічнай 1-га гатунку;
• 200 грамаў хлеба з мукі пшанічнай 1-га гатунку;
• 5 грамаў мукі пшанічнай 2-га гатунку;
• 100 грамаў круп (грэцкіх, прасяных, ячных, рысавых, аўсяных);
• 30 грамаў макаронных вырабаў;
• 90 грамаў мяса (свініны, ялавічыны І катэгорыі);
• 55 грамаў рыбы з галавой;
• 15 грамаў маргарынавай прадукцыі з колькасцю тлушчу 45%;
• 15 грамаў алею;
• 125 мл каровінага малака тлустасцю не больш за 3,6%;
• 2 курыныя яйкі (на тыдзень);
• 30 грамаў цукру;
• 15 грамаў солі;
• 1 грам гарбаты;
• 0,1 грама лаўровага ліста;
• 3 грамы таматнай пасты;
• 20 грамаў сухога кісялю або 10 грамаў сушанай садавіны;
• 25 грамаў мяса птушкі;
• 20 грамаў вараных каўбасных вырабаў;
• 10 грамаў смятаны тлустасцю да 26%;
• 500 грамаў бульбы;
• 120 грамаў капусты;
• 40 грамаў буракоў;
• 30 грамаў морквы;
• 40 грамаў цыбулі;
• 20 грамаў агуркоў, таматаў, зяленіва;
• 0,5 грама ўніверсальнай прыправы;
• 5 грамаў часнаку (з 1 лістапада да 31 сакавіка).
Акрамя таго,
вызначылі нормы забеспячэння сродкамі асабістай гігіены асоб, якiя
ўтрымлiваюцца ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сыстэмы і ЛПП.
На месяц вязням
дазволена атрымаць:
Станкі
аднаразовыя для галення — 4 штукі;
Гаспадарчае мыла — 200 грамаў;
Туалетнае мыла — 50 грамаў мужчынам і 100 грамаў жанчынам;
Туалетная папера — рулон 25 метраў;
Гігіенічныя пракладкі — 10 штук.
Дзясяткі тысяч чалавек затрымалі ў Беларусі ад пачатку леташніх пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і міліцэйскага гвалту. Паводле маніторынгу праваабаронцаў, абсалютная бальшыня ацэньвае харчы ў большасці месцаў зняволення як «немагчымыя для ўжывання».
Здзекам сваякі
затрыманых і асуджаных называюць таксама той факт, што пенітэнцыярныя ўстановы
абмяжоўваюць графік прыёму харчовых перадач, а часам наогул іх забараняюць з
прычыны «нездавальняючай эпідэмічнай сітуацыі».
Паводле «Свабоды».