Велапераездамі ў выкананні брэсцкіх будаўнікоў немагчыма карыстацца (фота)
У апошнія гады ў Брэсце пачынаюць ствараць умовы для раварыстаў, але часам прагрэс у гэтым кірунку можна ўбачыць толькі на паперы.
![20171013_ber_rovarny_perahod_khar_01.jpg 20171013_ber_rovarny_perahod_khar_01.jpg](/img/v1/images/20171013_ber_rovarny_perahod_khar_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прыклад — роварны пераезд на вуліцы Янкі Купалы.
Сёлета ў Брэсце на буйных пераходах праз дарогу пачалі з’яўляцца роварныя пераезды, дарожнікі абазначаюць іх зялёным колерам. Як заяўляе ДАІ, пры пераездзе праз іх раварыст можна не злазіць з ровара. У іншым выпадку, згодна з часткай 1 артыкула 18.23 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаны штраф ад 23 да 69 рублёў.
![20171013_ber_rovarny_perahod_khar_02.jpg 20171013_ber_rovarny_perahod_khar_02.jpg](/img/v1/images/20171013_ber_rovarny_perahod_khar_02.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Але на некаторых пераходах дарожныя будаўнікі толькі «фармальна» пафарбавалі асфальт у зялёны колер і пакінулі (як бачым на фота) бардзюры, на якія цяжка заехаць і зʼехаць не злазячы з ровара. Гэта парушае будаўнічыя нормы: бардзюр у зоне перасячэння з праезнай часткай павінен быць «нулявым».
Каардынатар кампаніі «За вела-Брэст» Уладзімір Красько кажа, што з падобнымі праблемамі яго арганізацыя сутыкаецца нярэдка:
— Відавочна, што будаўнікі парушаюць існуючыя будаўнічыя нормы, нам даводзіцца фіксаваць дадзеныя парушэнні і пісаць скаргі. Пасля іх будаўнікі вымушаныя ўсё прыводзіць у норму.
“Белсат” звярнуўся ў Брэсцкае дарожна-эксплуатацыйнае прадпрыемства, каб даведацца, што перашкаджае з першага разу зрабіць пераезды зручнымі. Але адказваць на нашы пытанні кіраўніцтва адмовілася.
![20171013_ber_rovarny_perahod_khar_03.jpg 20171013_ber_rovarny_perahod_khar_03.jpg](/img/v1/images/20171013_ber_rovarny_perahod_khar_03.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэканструкцыя вуліцы Янкі Купалы ў Брэсце доўжыцца з 2011 года, і пакуль да завяршэння яшчэ далёка, але на адным з адцінкаў менавіта на гэтай вуліцы адкрылі першую ў Брэсце роварную сцежку, размешчаную на праезнай частцы.
![20171013_ber_rovarny_perahod_khar_04.jpg 20171013_ber_rovarny_perahod_khar_04.jpg](/img/v1/images/20171013_ber_rovarny_perahod_khar_04.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)