Выява гродзенскага вакзала з’явілася на манеце
Срэбныя і медна-нікелевыя манеты наміналам 1 і 10 рублёў маюць пробу сплаву 925 і вырабленыя Казахстанскім манетным дваром Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан агульным накладам 6 тысяч штук.
На аверсе — выява чыгуначнага вакзала Мінск-Пасажырскі і сучаснага электрацягніка, піша belta.by .
На адваротным баку ў цэнтры змешчаная выява пабудаванага ў 1868 годзе вакзала ў Гродне, на фоне якога — таварна-пасажырскі паравоз серыі “Г. Такія паравозы вырабляліся ў Англіі ў 1860-65 гадах для С.-Пецярбургска—Варшаўскай чыгункі.
Гродна—Парэчча стаў першым участкам чыгункі, пракладзеным па беларускай зямлі. Рух тут распачаўся ў 1862 годзе, тады ж з’явіўся першы, драўляны вакзал у Гродне.
Велічны каменны будынак гродзенскага вакзала пабудаваны праз 6 гадоў, стаў упрыгожаннем і візітоўкай горада.
Эклектычнае збудаванне з элементамі класіцызму ў выглядзе двухпарярховай цэнтральнай часткі, злучанай галерэямі з 2 флігелямі, было знішчана ў 1986 годзе.
На месцы помніка архітэктуры паўстаў новы вакзал з шкла, алюмінію і бетону, які цяпер зачынены на рэканструкцыю.
www.t-styl.info/
Здымак з сайта http://railwayz.info