Заданне не выконваецца
Ні адзін з раёнаў Магілёўскай вобласці не выканаў прагнознае заданне па павелічэнню вытворчасці малака за студзень-май 2010 года.
Як паведамляе інтэрнэт-сайт Магілёўскага аблвыканкама, валавы надой малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці ў студзені-маі павялічылася ў параўнанні з мінулым годам на 12,6 тыс.
тон, або на 4,6%.
Адзначаецца, што вытворчасць малака павялічылася ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Найвялікшы прырост адзначаецца ў Асіповіцкім і Клімавіцкім раёнах — 9,5% і 7,8% адпаведна.

Здаецца, можна толькі парадавацца за дасягнутыя вынікі, але нашы шаноўныя калегі з БЕЛТА забыліся на тое, што, згодна задання для Магілёўскай вобласці на 2010 год, рост вытворчасці малака запланаваны
на 14%. І калі запланаванага павелічэння вытворчасці не атрымаецца дасягнуць у найбольш «малочныя» летнія месяцы, то наўрад ці гэты паказчык будзе выкананы па выніках года.
Яшчэ больш сумныя вынікі з рэалізацыяй малака. За пяць месяцаў 2010 года па ўсіх каналах збыту рэалізавана 235,1 тыс. тон малака, што склала 81,6% ад яго вытворчасці супраць 83,1% за аналагічны
перыяд мінулага года. Найбольш высокая ўдзельная вага рэалізаванага малака ў Хоцімскім (86,9%) і Кіраўскім (86,1%) раёнах, найменшая — у Краснапольскім (69%) і Круглянскім (72,5%)
раёнах.
Нізкай таварнасці малака ў Магілёўскай вобласці ёсць простае тлумачэнне: з-за пастаяннага ціску «вертыкалі» наконт безумоўнага выканання прагнозных паказчыкаў кіраўнікі гаспадарак і
спецыялісты заатэхнічнай службы папросту вымушаны ісці на «прыпіскі» надояў. Потым гэта, атрыманае на паперы малако, на гэтай жа паперы выпайваецца жывёле. Рэалізацыю ж малака так
проста не прыпішаш.
Прычым усе чыноўнікі ад сельскай гаспадаркі гэту схему выдатна ведаюць, але заплюшчваюць вочы, бо прагноз трэба выконваць любымі метадамі, інакш можна і пасаду згубіць.
Ірына Беганкіна