Застой або стрыманы рост — эксперты склалі Індэкс будучыні Беларусі

Індэкс будучыні Беларусі прэзентавалі на Belarus Future Unconference. Ён уключае прагнозныя паказчыкі экспертаў у чатырох сферах: эканамічныя перспектывы, сацыяльна-дэмаграфічнае развіццё, адукацыйны і інавацыйны патэнцыял і інклюзіўнасць дзяржавы. 

rost_20.jpg

Праз працэнтная верагоднасць 26 экспертаў экспертаў з 20 арганізацыі выказалі сваё меркаванне пра тое, наколькі магчымыя пазітыўныя ці негатыўныя змены у розных сферах.
Як прызнаюцца ініцыятары, праз экспертныя ацэнкі яны хочуць паказаць, у якіх сферах у Беларусі няма і не чакаецца пазітыўных змяненняў і дзе трэба будзе старанна папрацаваць, каб прыйсці да росту паказчыкаў.


У эканоміцы адбудуцца нязначныя змены

Большасць экспертаў лічаць, што рост валавога ўнутранага прадукту ў бліжэйшыя 5 гадоў будзе вар'іравацца паміж 1,5% і 3%. Верагоднасць такога сцэнару ацанілі ў 53%. На другім месцы апынулася больш аптымістычная версія росту эканомікі — 3-4,5% — з верагоднасцю 23%.
Чаканні эканамічнага росту сярод апытаных экспертаў у прынцыпе паўтараюць прагнозу міжнародных арганізацый — Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) абяцае рост ВУП Беларусі ў 2018-2019 гадах да 3%. Прыкладна тых самых паказчыкаў чакае ад беларускай эканомікі і Сусветны банк.
Сярэдні заробак, хутчэй за ўсё, з нацяжкай дасягне 1 тысячы рублёў, якая стала традыцыйным абяцаннем, прагназуюць эксперты. З верагоднасцю 50% у бліжэйшыя гады сярэдні заробак беларусаў вырасце да эквівалента 500-600 даляраў. Больш высокі рост (да 600-700 даляраў) ацэньваецца ў меншай ступені — верагоднасць 29%. Прычым разрыў у зарплаце паміж сталіцай і рэгіёнамі застанецца прыкладна на тым жа ўзроўні — 25%.
З верагоднасцю ў 41% дзяржаўны доўг дасягне 70-90% да ВУП, верагоднасць таго, што ён застанецца прыкладна на тым жа ўзроўні, што і цяпер (на пачатак красавіка агульны дзярждоўг быў 38% да ВУП) па ацэнцы экспертаў, складае 34%.
Доля Расіі ў экспарце з верагоднасцю 39% будзе складаць 35-40% гэта значыць залежнасць беларускай эканомікі ад экспарту ў РФ і імпарту з яе трохі знізіцца. Цяпер доля Расіі ў знешнім гандлі таварамі складае 43% ад агульнага аб'ёму экспарту.
Не вераць эксперты і ва ўдалае правядзенні дыверсіфікацыі беларускай эканомікі. Верагодней за ўсё ў бліжэйшай пяцігодцы 3-5 краіны складуць больш за 5% у агульным аб'ёме знешняга гандлю айчынных тавараў. Цяпер асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі — Расія, Украіна, некаторыя краіны Еўрасаюза і Вялікабрытанія.
Калі эканоміка будзе развівацца згодна з найбольш верагодна пазначаным экспертамі сцэнаром, то па чатырох з шасці параметраў яны прагназуюць пазітыўную дынаміку, але не настолькі істотную, каб можна былі казаць пра нейкі прарыў, адзначае дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч. Калі ж падзеі пойдуць па тым сцэнары, які эксперты паставілі на другое месца, то пагоршыцца сітуацыя з дыверсіфікацыяй знешняга гандлю і павялічыцца разрыў у даходах жыхароў Мінска і рэгіёнаў, астатнія паказчыкі застануцца прыкладна такімі ж, як сёння.


Ніякіх зменаў ў сацыяльных паказчыках і ў адукацыі

Працягласць жыцця і далей будзе павялічвацца, перакананыя эксперты. Колькасць насельніцтва за наступныя пяць гадоў таксама не зменіцца. Крыху павялічыцца каэфіцыент Джыні — паказчык няроўнасці ў размеркаванні даходаў у грамадстве, дзе бал 0 пазначае поўная роўнасць, а 100 — абсалютная няроўнасць. Тым не менш ён не будзе моцна адрознівацца ад існага (ў 2016 годзе каэфіцыент склаў 27 балаў). Гэта значыць, што расслаенне грамадства будзе заставацца невысокім.
Паказчык Беларусі ў рэйтынгу гендэрнай роўнасці застанецца на тым жа ўзроўні — краіна будзе прыкладна на тым жа 26-м радку рэйтынгу. Пры гэтым, хутчэй за ўсё, палепшыцца сітуацыя з абаронай правоў меншасцяў, адзначае заснавальнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня. Зараз, на думку праваабаронцаў, у краіне ёсць перашкоды для абароны правоў найбольш уразлівых сацыяльных груп і меншасцяў.
Эксперты не чакаюць зменаў і ў адукацыі, у прыватнасці дзяржфінансаванне адукацыі ў лепшым выпадку будзе зніжацца ўжо звыклымі тэмпамі. Пры гэтым да спісу лепшых 500 універсітэтаў у сусветных рэйтынгах ў дадатку да Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта дадасца 2-3 айчынны ВНУ. Колькасць замежных студэнтаў у беларускіх ВНУ застанецца прыкладна на тым жа ўзроўні — 15-17 тысяч чалавек.
Паводле zautra.by