Асвячэнне Грунвальдскіх харугваў

Рэканструяваныя беларускімі мастакамі і гісторыкамі харугвы, пад якімі беларускія ваяры ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве, былі асвечаны ў Мінску ў Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі 6 ліпеня а 18 гадзіне.

Рэканструяваныя беларускімі мастакамі і гісторыкамі харугвы, пад якімі беларускія ваяры ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве, былі асвечаны ў Мінску ў Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі 6 ліпеня а 18 гадзіне.
Таксама 8 ліпеня а 17 гадзіне ў Сядзібе ПБНФ адбыўся круглы стол, прысвечаны гістарычнай ролі Вітаўта Вялікага, Грунвальдскай бітве і яе ўплыву на далейшае развіццё еўрапейскіх краінаў. У працы круглага стала прынялі ўдзел старшыня Рэспубліканскага грамадскага аргкамітэта па святкаванню 660-годдзя Вітаўта Вялікага і 600-годдзя Грунвальдскай (Дубровенскай) перамогі, доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч, акадэмік інстытута гісторыі АН РБ Міхась Касцюк, доктар гістарычных навук Юры Бохан ды іншыя навукоўцы.
Акрамя таго, паводле інфармацыі аргкамітэта, 9 ліпеня на тэрыторыі літаратурнага музея Максіма Багдановіча адбудзецца музычны фэст, у якім прымуць удзел гурты гістарычнай музыкі і духоўны хор. А таксама выстава суполкі «Пагоня» з назвай «Грунвальд за смугою часу».
Нарэшце, 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8 адбудзецца вернісаж выставы твораў дзяцей і моладзі «Грунвальд у нашай памяці».
Нагадаем, з 15 па 18 ліпеня адбудзецца выправа беларускай дэлегацыі ў Польшчу на Грунвальдскае поле для ўдзелу ў рэканструкцыі гістарычнай бітвы. Тым, хто 15 ліпеня плануе застацца ў Мінску, аргкамітэт прапануе ўвечары сабрацца ў кавярні «Грунвальд» для адзначэння 600-годдзя вялікай перамогі беларускіх продкаў.
Паводле інфармацыі аргкамітэта