Дзень паэзіі. Нізка вершаў

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца 21 сакавіка. Але гэта не толькі свята паэтаў. Усталёўваючы гэты дзень, ЮНЕСКА ставіла мэту свята — «падтрымаць моўную разнастайнасць з дапамогай паэтычнага самавыяўлення і даць магчымасць мовам, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, быць пачутымі».

Ілюстрацыйнае фота з redzhina.ru

Ілюстрацыйнае фота з redzhina.ru

З дапамогай паэтаў і паэтак «Новы час» у гэты дзень сабраў нізку беларускамоўных вершаў пра паэзію, паэтаў і паэтак. Насалоджвайцеся!

Сяргей Дарожны. Паэт

На снежную плошчу,

На вуліцы ўсе,

З ношкаю дум і імкненняў,

Морак зялёгы плыве пакрысе,

Морак такі летуценны.


Ахоплены ніткамі

Тонкіх дратоў,

Ён раптам гусцее на месцы...

І я адчуваю, як б'ецца кроў,

Творчая кроў у сэрцы!


Тады я складаю паэмы свае

Захоплена і настойна,

Дзе кожнае слова і рыфма пяе

Нацятай труною настрояў.

................................

Мне хочацца песню

Сваю закаваць

У строі бліскучай магуты,

Мне хочацца ў песні сваёй збудаваць

Вялікі завод і магутны.


І я ўкладаю

Разлічаны план,

Прыгожыя ладжу рыштункі.

Яму вызначаю я месца і пляц

І цэглу найлепшых гатункаў.


І вось узрастае

Сцяна за сцяной,

Дзівосныя звоняць машыны...

І радасна так паглядае ў акно

Кавалачак неба сіні.

Алесь Дудар

***

І ў нязнанай цьмянай далі словаў новых мы шукалі,

словаў новых мы шукалі і не здолелі знайсці...

А ў жытнёвым у прасторы рассыпалі песні зоры,

рассыпалі песні зоры каля возера ў трысці.

І не думалі ніколі, што ў нашай моцы доля,

што ў нашай моцы доля і не вырвецца ад нас;

не магло нам і прысніцца — нашых думак калясніца,

нашых думак калясніца — гэта свету апаяс.

Хто ж казаў, што ў цьмянай далі

словаў новых мы шукалі,

словаў новых мы шукалі і не здолелі знайсці?

Новы дзень не за гарамі. Наша доля будзе з намі,

наша доля будзе з намі днямі яснымі цвісці.

Еўдакія Лось. Пра жаночую паэзію

Ляжу адна, самотная, у ложку...

Лі Цын-Чжао, XII ст.

«Строфы з гранёнай яшмы»


«Ляжу адна, самотная, у ложку...»

А калі б я вось гэтак напісала?

Ад позіркаў бы кплівых запалала,

сказалі б, што цнатлівасці ні крошкі

ў маім прызнанні, і адразу ў «ЛіМе»

пародыю змясцілі б на жанчыну...

У век жаночай роўнасці з усімі

і крытыку мы дзелім чын па чыну...


Як пакаранне — шчырае прызнанне,

і кожная сляза навідавоку.

Сама краса не ў масць благому воку,

а без красы якое там спяванне!


Пяём красу, нягледзячы на плёткі...

Што тая, за вякамі, кітаянка!

Мая страфа не з яшмы, але ўсё-ткі...

Не прападзе жаночая вяснянка!

Леанід Галубовіч. Паэзія

Tы — бoль, пaэзiя. Tы — быль.

Tвae cypoвыя зaкoны

He для зaбaў, нe для гyльбы —

A пoшyк icцiны дa cкoнy.


Tы — paй, пaэзiя. Tы — poй

Aдвeчныx дyм, дзe мы згapaeм.

I тoлькi гeнii пapoй

Жылi чacoвa гэтым paeм.


Tы — жaль, пaэзiя. Tы — жap.

Я пa твaiм xaджy вyгoллi.

Чыя нe пpaгнyлa дyшa

Tвaйгo знявoлeння i вoлi?


Tы — cyм, пaэзiя. Tы — cyд

I мpoяў нaшыx, i здзяйcнeнняў.

Xaй дyшы шчыpыя няcyць

Bыcoкi лaд твaix пaмкнeнняў!


Tы — яд, пaэзiя. Tы — caд

3 aдзiным яблыкaм cпaкycным.

Haд iм — кaтopы гoд пaдpaд! —

Mae збaлeлa cмягнyць вycны...


Tы — бoль, пaэзiя. Tы — бoй.

Tы — пpaўды нeпpыcтyпнaй вeжa.

Я — пpaвeднiк i гpэшнiк твoй,

Пycцi мянe ў cвaё бязмeжжa!..

Наста Кудасава

***

Дома вечар.

Мы пішам прозу.

Хутка плечы

пакінуць позы,

хутка месяц

захопіць вокны —

столькі месца

рукам і крокам.


Дома голас.

Мы пішам прозу.

Так бяспола

і так сур'ёзна:

толькі розум —

разгром паэзій.

Пішам прозу:

аз, букі, ведзі...


Дома водар

жыцця і піва,

пенны подых

радкоў крыклівых.

Злыя дозы

нам піць дарэшты...

Пішам прозу,

а самі — вершы...

Артур Камароўскі. Да лепшых вершаў

нязменна вяртацца да лепшых вершаў,

напрыклад,

это не я сижу на балконе в осенний зной.

это ты здесь сидишь, один в колченогом кресле

лета будзе бясконцым, пакуль

будзе чарніцаў наклад,

пакуль

будуць спявацца песні

пра акіяны, ваду і тое,

адкуль караблі,

астравы і рыбы.

нам дадзены словы,

каб поўніцца рэхам і моўчу,

бы

тым, што даўно згубілі.

аднойчы

і мы перародзімся хто ў каго,

каб бегчы па вуліцах Сан-Францыска,

Парыжа,

слухаць дождж, піць чырвонае,

спускацца ў пустое метро

з поўнай торбай

амерыканска-французскіх кніжак.

а Сусвет,

пераблытаўшы поры года

і гарады,

будзе пад ногі нам знакі

ліпавым

ці якім-небудзь цветам.

паглядзі —

як многа вады

гэтым

нечакана прыгожым

летам.

Ганна Шакель

***

паэзія — котка:

ліжа ранкі

шурпата

Дар'я Бялькевіч. Проста

Я проста чытаю тут вершы:

я не спаборнічаю з вамі,

я не лепшая за вас.

Я проста чытаю тут вершы:

з паперы, па памяці, недапісаныя,

якія штораз мяняюць канцоўкі.

Я проста чытаю тут вершы

і не хачу нікога пакрыўдзіць.

Мяне запрасілі ў галерэю ўсяго старога,

бар адзінокіх сэрцаў і алкаголікаў (такая вось таўталогія),

у бібліятэку імя пісьменніка-не-чытала-

ніводнай-кнігі,

у кавярню «Сустрэнь свайго былога»...

Няёмка было адмовіцца.

Я выйшла на сцэну.

Я проста чытаю тут вершы.

Не перашкаджаю нікому?

Магу і цішэй.

З мікрафонам і без мікрафона,

з музыкай і без музыкі,

з гледачамі і без слухачоў.

Я проста чытаю тут вершы.

Гучыць як сарамлівае апраўданне,

прызнанне ў чымсьці кепскім.

Сябра-паэт

падзяліўся верлібрам.

Ён неблагі.

Рэцэпт шарлоткі з чарніцамі

і... з вялікімі... паўзамі...

Я не ведаю, што адказаць табе, мой аднакласнік,

на пытанне «Што ты тут робіш?»

Хацелася б так: «Я са сваім жаніхом каштую

адзіную ў Мінску шарлотку з чарніцамі».

Але

я проста чытаю тут вершы.