“Як пошуг маланкі”- жыцьцё за Беларусь

                                                                                Мы за волю крывіцкіх прастораў,
                                                                                мы за спадчыну нашых дзядоў
                                                                                аддамо, каб насыціўся вораг,
                                                                                жыцьцё наша і нашую кроў. 

                                                                                                                                  Л.Геніюш “Моладзі                                  

                                                                                Мы за волю крывіцкіх прастораў,
                                                                                мы за спадчыну нашых дзядоў
                                                                                аддамо, каб насыціўся вораг,
                                                                                жыцьцё наша і нашую кроў. 

                                                                                                                                  Л.Геніюш “Моладзі                                  

Напрыканцы 50-х  гг. ХХ ст. група беларускай моладзі на чале з Расьціславам Лапіцкім стварае антыкамуністычнае падпольле. Але негледзячы на добрую кансьпірацыю, арганізацыя была раскрыта супрацоўнікамі НКВД. Свабодалюбцаў пашчаюць па этапах… Пра іх лёс і перажываньні – новы дакумэнтальны фільм Валерыя Мазынскага (аўтара “Тутэйшых), зняты на замову для тэлеканалу “Белсат.
Назвай для стужкі “Як пошуг маланкі паслужыла кніга Міхася Чарняўскага, у якой сабраныя матэрыялы пра дзейнасьць і смерць Расціслава Лапіцкага. Яе экранізацыя -- спроба аўтара разгарнуць яшчэ адну невядомую старонку драматычнай гісторыі беларускага народу. На першы погляд магло здацца, што перад ім паўстала амаль невырашальная задача: за савецкім часам факты расправы над палітычнымі апанентамі актыўна замоўчваліся, але рэжысёр умела справіўся з ёй.
Міхась Чарняўскі -- вядомы беларускі гісторык, археолаг і грамадскі дзеяч. Як прадстаўнік беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, неаднаразова падвяргаўся ціску з боку камуністычнай улады. У прыватнасьці, удзельнічаў у клубе “Акадэмічны асяродак, які разграмілі чэкісты ў 1974 годзе. Той факт, што ён навучаўся ў школе, дзе колісь гартаваўся нацыянальны герой Беларусі, шмат у чым паўплываў на яго далейшы лёс: “З месяц я жыў у адной вёсцы з Расціславам Лапіцкім,-- узгадвае Міхась Чарняўскі. --  У нас была істотная розніца ў гадах, я нават ня памятаю таго хлопца. Аднакласнікі сказалі, што гэтага хлопца растралялі за Беларусь. Гэта мяне так натхніла, што зімой 1951 году я сам пачаў пісаць улёткі друкаванымі літарамі, раскідваў іх па дарозе, калі ішоў у школу. ( з інтэрв’ю газеце “Наша ніва)                                                                                                              
Галоўнага героя сыграў кіраўнік смаргонскай суполкі "Моладзь БНФ" Уладзімер Шульжыцкі, яго паплечніка -- Дзяніс Лазар. Здымкі адбываліся на Мядзельшчыне і Маладзечненшчыне, а таксама ў Вільні. У фільме добра паказана, у якіх варунках утрымліваліся вязні і як праводзіліся допыты.
Дадзеная стужка -- адкрыццё яшчэ адной цёмнай старонкі ў гісторыі Беларусі. З яе праглядам прыходзіць усведамленне, што змаганне за самастойную Беларусь ніколі не спынялася. Што карэнным чынам супярэчыць афіцыйнай гістарыяграфіі, якая настойліва сцвярджае аб “добровольном стварэнні СССР.  Зняты таленавіта, насычаны цікавымі гістарычнымі звесткамі фільм прывабіць шырокае кола гледачоў.

Алесь Ханьдзя