Прамень святла ў пандэмiчнай цемры

Пандэмiчны каранцiн, хай сабе ўмоўны, рашуча змянiў характар публiчнага жыцця ў беларускай сталiцы. Тэатры зачынiлiся, канцэрты адмянiлi, выставы… адбываюцца ў дыстанцыйным фармаце. Але як гэта выглядае?

6_ekspazicyja_logo.jpg

Днямi Нацыянальны гiстарычны музей, якi строга выконвае графiк iмпрэз, але толькi з вiдэатрансляцыяй або выкладаннем запiсу падзей у iнтэрнэт, запрасiў… Не, не запрасiў, бо прыйшлi на падзею толькi аўтары твораў… Так, адчынiў экспазiцыю «Беларуская Парыжская школа», што будзе дэманстравацца па 18 траўня.

Падрыхтавала падзею неўтаймоўная Ларыса Фiнкельштэйн, якая 29 год кiруе недзяржаўнай галерэяй «Брама». I, дарэчы, першай яшчэ ў 1993 годзе экспанавала ў Мiнску ў Палацы мастацтваў творы нашага самага славутага парыжанiна — Марка Шагала.

Гэтым разам праект пачаўся з вандроўкi ў Парыж па мясцiнах, дзе працавалi i жылi мастакi-выхадцы з Беларусi, групы творцаў на чале з Ларысай Давыдаўнай.


8_udzelnki_praekta_logo.jpg

Прайшло некалькi месяцаў, i вось экспазiцыя, якую пазней пакажуць у французскiм Брэсце i Парыжы — гатовая. (падрабязны анонс тут). Але раптам — вiрус.

Як бачыць чытач, склад жывапiсцаў, графiкаў ды фатографаў, што наведалi парыжскi «Вулей», дзе жылi i працавалi бальшыня з беларускiх iмiгрантаў, царкву Сен-Северын, дзе знаходзiцца апошнi твор Валенцiя Ваньковiча «Мацi Божая Вострабрамская», скульптуры Восiпа Цадкiна на парыжскiх плошчах ды iншыя знакавыя месцы, склад группы быў зорны. Усе прозвiшчы — у вышэйзгаданым анонсе. А суправаджаў вiзiцёраў па французскай сталiцы Вiталь Корнеў, дарадца па культуры беларускай амбасады ў Фанцыi i вялiкi энтузiяст.
Ужо ў Мiнску да праекта далучылiся яшчэ два неабыякавыя да тэмы мастакi.


Каб захварэць на Парыж графiку i жывапiсцу Сяргею Баленку хапiла калiсьцi аднаго дня. А выяву «Вулля» i Парыжскага Нотр-Дам увасобiла ў метале Марыя Тарлецкая, вельмi папулярная скульптарка-металiст, якая, дарэчы, зараз заканчвае афармленне новай станцыi мiнскага метро «Кавальская слабада».
Такiм чынам — хто не баiцца, хай наведае музей (зараз людзей у залах вобмаль). А хто не жадае — глядзiце нашыя фотаздымкi.
Фота аўтара