«СБ» разжоўвае, чаму лацінка на ўказальніках – гэта добра
У сённяшнім нумары газеты Адміністрацыі прэзідэнта «Советскай Белоруссіі» з’явіўся артыкул, які тлумачыць правільнасць выкарыстання беларускай лацінкі ў метро, а таксама на гарадскіх ўказальніках.
Аўтар Віктар Корбут тлумачыць напісанне матэрыяла тым, што нядаўна ў рэдакцыю прыйшоў ліст, у якім чытач абураўся, чаму на ўказальніках напісана vulica, а не street. Маўляў, гэта прыносіць шмат
перашкодаў для замежнікаў.
«Як жа лепш? Пытанне добрае. Каб на яго адказаць, давайце здзейснім невялікае падарожжа па Еўропе, у цэнтры якой размешчана наша краіна. Большасць нашых суседзяў выкарыстоўваюць
лацінскі алфавіт.
Пасля ідзе невялікі экскурс у гісторыю, што сто гадоў таму беларусы на роўных з кірыліцай выкарыстоўвалі і лацінку, многія выданні выходзілі якраз лацінічнымі літарамі. А таксама нагадваецца,
што ў 2000 годзе Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі зацвердзіў «Інструкцыю па транслітэрацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага
алфавіта».
Як прыклад прыводзіцца, што правільнае напісанне Мiнскага мора — Minskaje mora (а не Minsk Sea), Чырвонага Берага — Cyrvony Bierah (а не Red Coast).
- да такой высновы прыходзіць журналіст.