«Кастусь Каліноўскі» — першы беларускі баявік

Роўна 90 гадоў таму ў Мінску адбылася прэм'ера нямога фільма «Кастусь Каліноўскі, знятага ў 1927 годзе па матывах аднайменнай драмы Еўсцігнея Міровіча. У прэсе таго часу фільм называлі «беларускім баевіком».

Фота са старонкі Тузін.Немаўля ў фейсбуку

Фота са старонкі Тузін.Немаўля ў фейсбуку

Здымкі праходзілі ў палацах пад Ленінградам, а таксама ў ваколіцах Мінска. У фільме здымаліся Мікалай Сіманаў, Таццяна Булах-Гардзіна, Уладзімір Уладамірскі, Рыгор Ге, Фларыян Ждановіч, Мікалай Камісараў, Барыс Ліванаў і інш.
У 2012 годзе «Кастусь Каліноўскі» быў пераагучаны ў межах праекту «Тузін.Немаўля», які запачаткаваў партал Tuzin.fm. сумесна з Падляшскай операй і філармоніяй. Музычнае суправаджэнне для стужкі напісаў эксперыментальны кампазітар Сяргей Пукст.