«Лукашэнка выдатна ўсведамляе: беларусы сустракаць УСУ будуць з кветкамі і абдымкамі»
Тэлеграм-канал «Радзіма сланоў» аналізуе інтэрв’ю, што даў Лукашэнка расійскім прапагандыстам, і адзначае, што ў некаторых тэзах беларускі кіраўнік нават апярэдзіў Пуціна. Прынамсі, Лукашэнка хоча «мірных перамоў як мага хутчэй». Чаго ж спалохаўся галоўны хаўруснік Пуціна?
Ледзь не галоўным ньюсмейкерам нядзелі стаў беларускі пюрэр і, па сумяшчальніцтве, незаконны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У сваім збіўлівым выступе ён не толькі паспяшаўся наперад Пуціна прызнаць мэты СВА дасягнутымі, але і заклікаў бакі як мага хутчэй сесці за стол перамоваў. Як вынік, расійская інфармацыйная супольнасць зноў убачыла чарговую прыкмету хуткіх перамоў. Аднак, на мой погляд, усё значна празаічна — Чык-Чырык банальна наклаў у штаны.
Паглядзеўшы на тое, як Украіна бадзёра зайшла ў Курскую вобласць групоўкай усяго ў некалькі тысяч салдат, Лукашэнка намякнуў, што не менш бадзёра УСУ могуць зайсці і на тэрыторыю Беларусі. Аперацыя УСУ ў Курскай вобласці прадэманстравала, што ніякіх рэзерваў у Пуціна больш не засталося, а значыць, у выпадку наступлення УСУ на Беларусь Пуцін ужо не зможа прыйсці на дапамогу свайму васалу.
Лукашэнка, у адрозненне ад Пуціна, не адчувае ніякіх ілюзіяў адносна баяздольнасці свайго войска: ён ведае, што яно і істотна слабейшае за расійскае, і што беларускія салдаты і афіцэры не адчуваюць ніякай нянавісці да ўкраінцаў, не лічаць іх ворагамі і не маюць жадання ваяваць з імі.
Лукашэнка выдатна ўсведамляе і ўсю непрыязнасць, якую адчуваюць да яго беларусы: сустракаць УСУ яны будуць менавіта так, як Пуцін чакаў сустрэчу расійскага войска ва Украіне ў лютым 2022 года — з кветкамі і абдымкамі. У выніку УСУ за пару тыдняў змогуць прайсці ўсю Беларусь уздоўж і папярок, падаўшы мясцоваму насельніцтву магчымасць павесіць усё кіраўніцтва краіны і яе сілавых органаў на мінскіх слупах.
Такім чынам заклікі Лукашэнкі да перамоваў прадыктаваныя, перш за ўсё, страхам за ўласную ўладу, а не шчырым імкненнем да міру. Малаверагодна, што Пуцін расказаў бы Лукашэнку свае стратэгічныя планы або выкарыстаў яго для перадачы значных сігналаў Захаду. І таму што не вельмі яму давярае, і таму, што гэтага блазна там ужо даўным-даўно ніхто не слухае.
Да таго ж цяпер Пуцін як ніколі будзе пазбягаць любых намёкаў на магчымыя перамовы з Украінай, паколькі на фоне акупацыі яе войскамі часткі Курскай вобласці яны могуць быць успрынятыя як праява яго слабасці. Не дзіўна, што прэс-алкашэ расійскага МЗС так настойліва абвяргала ўчора чуткі аб таемных перамовах паміж Расіяй і Украінай у Катары. Пуцін як быў піцерскім гопнікам, так і застаўся, і праславіцца баязліўцам для яго — адзін з наймацнейшых страхаў.
Так што не варта шукаць чорную котку ў цёмным пакоі ноччу. Асабліва, калі яе там няма.
Захаваная стылістыка арыгіналу