Уладзімір Астапенка заклікаў дэмакратычныя дзяржавы не дапусціць ператварэння Беларусі ў канцлагер

Былы пасол у Аргентыне запісаў відэазварот з нагоды закрыцьця беларускімі ўладамі наземных межаў на выезд з краіны, піша Свабода.

5baed105_9b60_45d6_9198_b2850e590494_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

Цяпер Уладзімер Астапенка — у Народным антыкрызісным кіраўніцтве, якое ўзначальвае Павал Латушка. Астапенка адказвае за супрацу з Расіяй, СНД, ЭАЭС і АДКБ.
«Беларускія ўлады не перастаюць зьдзіўляць нашых грамадзян непасьлядоўнасьцю, непрадказальнасьцю і прававой непісьменнасьцю сваіх дзеяньняў.
Яшчэ ў пачатку лістапада Лукашэнка голасна патрабаваў не ўпускаць грамадзян Беларусі з-за мяжы. Гэтае беспрэцэдэнтнае для ўсяго сьвету рашэньне абуральным чынам парушала нормы міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і беларускай Канстытуцыі, дзе прадугледжана, што кожны чалавек мае права вярнуцца ў сваю краіну.
У той момант у беларускіх памежнікаў хапіла сьмеласьці ігнараваць незаконныя ўказаньні. Але, як бачым, цуды на гэтым не заканчваюцца. А ў кантэксьце каранавіруснай інфэкцыі ўлады Беларусі, ігнаруючы ўсе рэкамэндацыі Ўсясьветнай арганізацыі здароўя і назапашаны досьвед перадавых краінаў, не абʼяўляюць надзвычайнага становішча, не адмяняюць вочныя заняткі ў ВНУ і школах, ня ўводзяць іншых карантынных мераў.
Але намагаюцца змагацца з каранавірусам коштам новых адміністрацыйных забаронаў.Гэтым разам на выезд з Рэспублікі Беларусь. Парадаксальнасьць і абсурднасьць такога падыходу была ўжо адзначана ў шматлікіх камэнтарах і экспэртаў, і простых грамадзян. Мне ж хацелася ў гэтай сувязі зьвярнуць увагу ўсясьветнай дэмакратычнай супольнасьці, перш за ўсё дзяржаў Эўрапейскага Зьвязу, ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Швэйцарыі, на тое, штонелегітымная ўлада ў Беларусі працягвае практыку масавых парушэньняў фундамэнтальных правоў чалавека і сваіх міжнародна-прававых абавязальніцтваў у гэтай сфэры.


Спробам пабудаваць у эўрапейскай краіне XXI стагодзьдзя канцэнтрацыйны лягер трэба пакласьці рашучы канец», — сказаў Астапенка.