Як фестываль рэкламы «аDNаK!» стаў рухавіком беларускасці
На працягу 7 гадоў фестываль «aDNaK», ініцыяваны кампаніяй «Будзьма беларусамі!», быў галоўнай падзеяй у сферы беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі Беларусі, добрай нагодай для эксперыментаў, пошуку і выяўлення беларускага крэатыўнага коду, пачаткам імклівага распаўсюджвання моды на беларускасць: ад вышымаек да якасна зробленых прадуктовых кампаній і ўнутраных карпаратыўных камунікацый. Нарэшце, замаўляць рэкламу на мове стала мэтазгодным.