Запрашаем на дыскусію наконт сучаснай нацыянальнай ідэнтычнасці
Сёння, 22 верасня, кампанія «Будзьма беларусамі» і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на публічную дыскусію «Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі», якая адбудзецца ў бізнес-клубе Imaguru.
Удзел у ёй возьмуць:
Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай тэалогіі
Сяргей Харэўскі, культуролаг, мастацтвазнаўца
Валер Булгакаў, галоўны рэдактар часопіса «Arche»
Аляксей Ластоўскі, даследчык нацыянальнай ідэнтычнасці
Алесь Белы, гісторык, публіцыст
Мікіта Броўка, symbal.by
Мадэратар — Павел Баркоўскі
У цэнтры ўвагі экспертаў — дзве тэмы: «Нямодны прысуд: вышыванкі як знакі сучаснасці і спроба ўвасаблення нацыянальнай ідэі» і «Дэмакратыя і нацыянальная ідэнтычнасць: ці магчымыя адна без адной?».
Запрашаем разам высветліць, беларуская вышыванка — гэта проста мода альбо спроба адшукаць вонкавыя сімвалы вобразу нацыянальнай ідэнтычнасці? Ці могуць яны ўз’яднаць нацыю па-за палітычным кантэкстам? Ці магчымае развіццё і дэмакратызацыя Беларусі без ідэнтычнасці? Ці можа наша краіна стаць сапраўды незалежнай без яе? Колькі відаў ідэнтычнасці суіснуюць ці супрацьстаяць адзін аднаму ў Беларусі?
Падчас абмеркавання адбудзецца паказ вышыванак ад беларускіх вытворцаў.
Дыскусія будзе адбывацца ў межах Тыдня беларускага мыслення.
Падзея ў Facebook.
22 верасня, бізнес-клуб Imaguru (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4)
19.00
Уваход вольны!
Паводле budzma.by