Забойства Вільгельма Кубэ (гістарычны дакументальны дэтэктыў)

У ноч на 22 верасня 1943 года ў 00 гадзін 40 хвілін (паводле іншых звестак, у 2 гадзіны 15 хвілін) у Мінску ў спальні генеральнага камісара Беларусі, гаўляйтара Вільгельма Кубэ, які жыў у трохпавярховым асабняку па вуліцы Тэатрштрасэ, 27 (да вайны і цяпер вуліца Энгельса), узарвалася магнітная міна.

ae2a2db40a12ec0131d48acc1218d2ef.jpg


У 2011 годзе на старонках «Новага часу» было апублікована гісторыка-дакументальнае эсе ў 13 частках «Забойства Вільгельма Кубэ: міфы, легены, рэальнасць», аўтарам якога з'яўляўся гісторык, журналіст і пісьменнік Анатоль Валахановіч.
У прадмове да «Забойства» галоўны рэдактар НЧ Аляксей Кароль абазначыў жанр гэтага твора як  гістарычны дакументальны дэтэктыў. «Прычым першы ў Беларусі. І першае ж усебаковае і глыбокае гісторыка-дакументальнае расследаванне аднаго з найбольш скандальных і дагэтуль заблытаных забойстваў, што абраслі міфамі і легендамі. Хто замовіў Кубэ? Каму была выгодна яго смерць? Чый план — НКУС ці гестапа — быў рэалізаваны? Як склаўся лёс жонкі і дзяцей Кубэ пасля вайны?».
З гэтага артыкула чытач можа атрымаць адказы на многія пытанні, бо ён утрымлівае ўнікальныя дакументы, некаторыя з іх упершыню былі апублікаваны ў «Новым часе».
У гадавіну забойства Вільгельма Кубэ прапануем вам зноў звярнуцца да гэтага твора.
                    ***
У ноч на 22 верасня 1943 года ў 00 гадзін 40 хвілін (паводле іншых звестак, у 2 гадзіны 15 хвілін) у Мінску ў спальні генеральнага камісара Беларусі, гаўляйтара Вільгельма Кубэ, які жыў у трохпавярховым асабняку па вуліцы Тэатрштрасэ, 27 (да вайны і цяпер вуліца Энгельса), узарвалася магнітная міна. Выбухам Кубэ разарвала левы бок грудзі і адарвала левую руку. Напаўабгарэлы труп гаўляйтара вынеслі з ахопленай агнём спальні служачыя газавай каманды, якіх паднялі па трывозе, і дзяжурныя.
Побач з Кубэ спала жонка Аніта, якая была на дзявятым месяцы цяжарнасці, яна атрымала толькі нервовы шок. Міна была мэтанакіраванага дзеяння і ўзарвалася строга ўверх. Іх трое малалетніх дзяцей, якія спалі ў суседніх пакоях, таксама засталіся непашкоджанымі.
Чытаць цалкам