«Будзьма!» абвяшчае конкурс на найлепшы дызайн

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» абвяшчае конкурс эскізаў на нацыянальна арыентаваную тэматыку.


Для каго? Для аматараў і прафесіяналаў, для ўсіх, хто неабыякавы да ўласнай культуры і хоча праявіць сябе.
У чым сэнс конкурсу? Арганізатары шукаюць цікавыя, крэатыўныя і сучасныя ідэі, накіды, малюнкі і эскізы, якія б вы хацелі бачыць на майках, торбах, кубках, нататніках і інш. Удзельнікам даецца шырокі прастор фантазіі (падзеі, асобы з гісторыі і міфалогіі, арнаменты і ўсё, што, на вашу думку, звязанае з Беларуссю, у тым ліку проста смешныя выявы і надпісы). Кветачкі і мімішныя малюнкі таксама прымаюцца. Галоўнае – крэатыў, каб раней такога яшчэ не было!

Конкурс стартаваў 23 траўня і будзе праходзіць у некалькі этапаў.

1 этап
Дасылайце запоўненую заяўку ўдзельніка і малюнак або некалькі ў фармаце PNG або JPEG (максімальны памер – 5MB) да 23:59 10 чэрвеня на скрынку adv.budzma@gmail.com з пазнакай “Конкурс дызайну”. Да разгляду прымаецца максімум пяць малюнкаў.

Заяўка мусіць змяшчаць наступныя пункты:
1. Імя, прозвішча,
2. Узрост,
3. Род дзейнасці (месца працы, вучобы),
4. Назвы і кароткае апісанне дызайнаў (па жаданні),
5. Тэлефон, e-mail.

2 этап
Журы робіць папярэдні адбор дызайнаў. На сайце budzma.by і на старонках кампаніі ў сацыяльных сетках гэтыя дызайны будуць выстаўленыя на галасаванне. Дызайны, якія набяруць найбольшую колькасць інтэрнэт-галасоў, і стануць пераможцамі. Такім чынам, пераможцы будуць абраныя праз “народнае” галасаванне.

3 этап
Супольная праца пераможцаў з прафесійнымі дызайнерамі і прадстаўнікамі кампаніі “Будзьма беларусамі!” па адаптацыі малюнка пад прынт для нанясення на візуальную прадукцыю.

Што ў выніку
Найлепшыя малюнкі-пераможцы будуць рэалізаваныя ў выглядзе прынтоў на цішотках, торбах, кубках ды іншай візуальнай прадукцыі. Аўтары-пераможцы атрымаюць ганарар.  

Стварайма якасныя і прыгожыя рэчы разам! 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: