Адкрыты прыём заявак на музычны конкурс «Заспявай-7». Пераможца атрымае 1500 BYN
Конкурс «Заспявай» ужо сёмы раз ладзяць партал TuzinFM і дабрачынны фонд «Вяртанне». Удзельнікі наведаюць адукацыйную сесію, створаць песню на верш сучаснага беларускага паэта, запішуць трэк ў дуэце з ментарам, зробяць студыйны запіс конкурснай песні і прэзентуюць яе ў відэафармаце.