Моладзь БНФ абвяшчае літаратурны конкурс

У 2016 годзе Моладзь БНФ распачала кампанію за рэабілітацыю выбітнай беларускі, паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш.

31f7c969_d03e_4b5c_adcc_4778c87ebbe0_cx0_cy14_cw0_w1023_r1_s.jpg

Вось ужо трэці год Моладзь БНФ змагаецца за тое, каб Ларыса Антонаўна была афіцыйна рэабілітавана. І хоць у памяці народа яна даўно рэабілітавана, а яе творчасць не патрабуе рэабілітацыі мы лічым важным працягваць гэтую кампанію, бо з мінулага года кампанія #Геніюш2016 не столькі пра рэабілітацыю, колькі кампанія па ўшанаванню выбітнай паэткі.
За гэты час мы збіралі тысячы подпісаў на вуліцах за як рэабілітацыю, у інтэрнэце за ўключэнне ў школьную праграму і помнік, рабілі вечарыны памяці, праводзілі кінапаказы, ездзілі на малую Радзіму Геніюш, каб ушанаваць яе,раздавалі ўлеткі і шмат іншага, а апошняй нашай ініцыятывай было абвяшчэнне прэміі імя Ларысы Геніюш.
І вось настаў час абвесціць яе ўмовы. Як мы і казалі, гэта прэмія будзе ўручацца нашай арганізацыяй маладым беларусам, якія пішуць па-беларуску, бо гэта дапамагае не толькі ўшанаваць памяць Ларысы Геніюш, але знаходзіць, раскрываць і падтрымліваць маладыя таланты.
Умовы наступныя:
1) Мець узрост да 31 года2) Даслаць нам на пошту (moladzbelarus@gmail.com) любы свой верш, які напісаны вамі па-беларуску і раней нідзе і ніколі не публікаваўся да 05 жніўня ўключна.
9 жніўня ў дзень народзінаў выбітнай змагаркі і паэткі Моладзь БНФ абвесціць пераможцаў першай прэміі імя Ларысы Геніюш і ўзнагародзіць пераможцаў. Пераможцаў будуць вызначаць прафесійныя беларускія пісьменнікі і паэты, якія ўважліва прачытаюць кожны дасланы верш і абяруць пераможца. 
Паводле прэс-рэліза