У Брэсце абвешчаны конкурс гарадскіх ідэй

«Regeneration» — такі конкурс гарадскіх ідэй абвешчаны ў Брэсце. Ініцыятарамі выступілі прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

generation.jpg

Спаборніцтва адбудзецца пры падтрымцы мясцовых уладаў, распавёў Дзяніс Трацюк:
– Увогуле ідэя з’явілася, здаецца, яшчэ год назад, калі мы нават не запускалі школу праектнага менеджара. Мы падрыхтавалі праект, распланавалі ўсё. Потым ужо правялі школу праектнага менеджара, і зразумелі, што трэба рабіць нешта больш буйное, з большым бюджэтам, з большай колькасцю тых людзей, якія далучацца да праекта. І вось таму мы расшырылі фармат, дабавілі ў яго мясцовыя ўлады.
Дзясятак лепшых ідэй змогуць атрымаць фінансавую падтрымку на сваю рэалізацыю. Галоўная ідэя — аднаўленне Берасця пасля пандэміі з дапамогаю новых задумаў.
Паводле Радыё Рацыя