Выбралі «Міс Беларусь — 2021»
Ёй стала 18-гадовая Дар'я Ганчарэвіч.
Дзяўчына працуе мадэллю і выкладчыцай дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
На карону прэтэндавалі 29 дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў.
Пераможцу акрамя тытула чакала пуцёўка на міжнародны конкурс прыгажосці, а таксама новы пазадарожнік.