500 еўра за ідэі па супрацьстаянні пандэміі

Асамблея НДА сумесна з Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава (Вільня) запрашаюць арганізацыі ды ініцыятывы далучыцца да кампаніі «Зробім лепш 2020» і падаваць ідэі на конкурс.
Атрымаць падтрымку ў 500 еўра змогуць ідэі, скіраваныя на пашырэнне салідарнага ўдзелу грамадзян у вырашэнні праблем, развіццё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі.

Прыярытэтам будуць карыстацца ідэі, якія адказваюць на новыя выклікі, справакаваныя пандэміяй COVID-19, улічваюць пытанні бяспекі і захавання здароўя ўдзельнікаў і прыцягваюць грамадзян да ўдзелу.

У межах конкурса падтрымаюць 40 лакальных кампаній. Усе яны пройдуць пад адзіным лозунгам — “Зробім лепш”.

Сума падтрымкі: да 500 еўра

Тэрмін рэалізацыі ідэй: 01.06-30.06.2020

Тэрмін падачы заявак: да 26.04.2020

Падрабязней пра конкурс і працэс падачы заявак: zrobimleps2020.belngo.info.

Усе пытанні, звязаныя з падачай заявак, правядзеннем конкурсу, ажыццяўленнем праектаў, можна накіроўваць на адрас zrobimleps2020@gmail.com.

Кампанія “Зробім лепш 2020” скіравана на паляпшэнне іміджу грамадскіх арганізацый і ініцыятыў праз сумесную дзейнасць, пашырэнне салідарнага ўдзелу грамадзян у вырашэнні праблем, развіццё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі.

Сёлета кампанія ладзіцца ў пяты раз. Папярэднія кампаніі праводзіліся ў 2002, 2003, 2013 і 2014 гадах.
Кампаніі былі прысвечаныя тэмам удзелу моладзі, аховы здароўя, вырашэння мясцовых праблемаў і папулярызацыі беларускай мовы і культуры.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: