Неверагодныя прыродныя з’явы — надвор'е і клімат у іх самых яркіх праявах. Глядзіце фота пераможцаў
Вызначаны найлепшыя фота ў конкурсе «фатографаў надвор'я» — Weather Photographer of the Year 2022. Глядзіце фота, якія перамаглі ў гэтым годзе
![banner_0.png banner_0.png](/img/v1/images/banner_0.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Брытанскае Каралеўскае метэаралагічнае таварыства абвясціла пераможцаў 2022 года. Папулярны штогадовы конкурс таварыства ладзіць сумесна з AccuWeather.
Сёлетнім пераможцам стала фатаграфія Крыстафера Айсана «Шторм Юніс». Фота было зроблена ў Ньюхейвене ў Вялікабрытаніі ў мінулым годзе. Усяго ў шорт-ліст трапілі 22 выявы, якія былі абраныя сярод работ прадстаўнікоў 119 краін.
![«Шторм Юніс» «Шторм Юніс»](/img/v1/images/1200_0_1665312965_1864.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Шторм Юніс»
Фатаграфія, якая атрымала галоўны прыз, — «Шторм Юніс». Фатограф Крыстафер Айсан распавёў, як здолеў зрабіць гэты кадр: «Калі абвясцілі пра набліжэнне шторму, я ведаў, што павінен знайсці месца, каб адлюстраваць гэту падзею – гэта павінна было быць чымсьці грандыёзным. Я прыбыў на месца даволі рана і ўбачыў шмат фатографаў, якія ўжо змоклі пад дажджом і марской вадой. Яны стаялі вельмі блізка да сцяны гавані. Я вырашыў падняцца на ўзвышша крыху далей, стаў спінай да стыхіі. Я быў узнагароджаны падборкай выяваў, якімі я вельмі ганаруся».
![Фота Ghost Under the Cliff by Emili Vilamala Benito заняло трэцяе месца ў конкурсе / фота rmets.org Фота Ghost Under the Cliff by Emili Vilamala Benito заняло трэцяе месца ў конкурсе / фота rmets.org](/img/v1/images/1200_0_1665312958_9951.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Ghost Under the Cliff by Emili Vilamala Benito заняло трэцяе месца ў конкурсе / фота rmets.org
Паводле www.rmets.org, www.unian.net