Амбасада Вялікабрытаніі абвясціла фотаконкурс да Дня свабоды друку
Каб адзначыць Сусветны дзень свабоды друку і прыцягнуць увагу грамадскасці да выклікаў, з якімі сутыкаюцца журналісты пры выкананні сваіх прафесійных абавязкаў, Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску арганізуе фотаконкурс.
Фотаздымкі, прадстаўленыя на конкурс, будуць выстаўлены для публікі ў Амбасадзе Вялікабрытаніі. Конкурс мае дзве намінацыі: для журналістаў і фатографаў-аматараў. Пераможцаў вызначаць наведвальнікі выставы.
Каб прыняць удзел у конкурсе, дашліце фатаграфію, якая, на ваш погляд, дэманструе свабоду СМІ, на адрас be.belarus@gmail.com. Фатаграфія павінна быць высокага раздзялення, а тэма ліста павінна быць наступнай: Photo Contest Entry. Суправадзіце, калі ласка, фатаграфію кароткім апісаннем, дзе будзе патлумачана, чаму вы абралі гэтую фатаграфію і як яна ілюструе свабоду СМІ. Апошні тэрмін падачы заявак 23:59 1 мая 2019 года.
Калі ласка, пазначце імя аўтара (пры жаданні фатаграфіі могуць выстаўляцца ананімна. Калі ласка, удакладніце сваё пажаданне пры падачы заяўкі).
Фатаграфіі будуць выстаўлены ў новай залі Амбасады Вялікабрытаніі (вул. Карла Маркса 37) з 6 па 23 мая. Выставу можна будзе наведаць з панядзелка па чацвер з 14.00 па 16.00. Калі мы атрымаем больш заявак, чым можа змясціць заля, мы прапануем дасланыя фатаграфіі для папярэдняга адбору анлайн. На выставе наведвальнікам будзе прапанавана выбраць фатаграфію, якая ім найбольш спадабалася. 24 мая будуць сабраны галасы і абвешчаны пераможцы. У якасці прыза пераможцы атрымаюць электронныя кнігі Kindle Paperwhite. У выпадку, калі аўтары фотаздымкаў-пераможцаў пажадаюць застацца ананімнымі, прызы будуць ўручаны асобна.