Прыдумай свой трэк пра Мінск — і выйграй 1000 рублёў на яго прафесійны запіс
Песня «Мінск з характарам» — сумесны трэк Бакея, Валіка, Shuma, Леры Яскевіч і Лісы. Праз некалькі гадзін пасля рэлізу ён сабраў сотні каментароў, шмат хто напісаў, што па-іншаму чуюць песню пра наш горад.
Любы ахвотны да 10 ліпеня можа выкласці ў сацсетках сваю творчасць,
прысвечаную Мінску, — дэма-версію песні ці проста вершы і музыку для яе — і
выйграць 1000 рублёў на запіс трэка ў прафесійнай студыі. Такім чынам брэнд «Баржомі» запрасіў выказацца ўсіх
беларусаў наконт свайго стаўлення да Мінска. Падрабязныя ўмовы
правядзення конкурсу і правілы ўдзелу даступныя на сайце.
«Мы ўбачылі, што трэк «Мінск з характарам» сабраў некалькі сотняў каментароў у сацсетках артыстаў і ў медыях, дзе была апублікаваная навіна. І яшчэ мы звярнулі ўвагу, што шмат выказванняў было ад людзей творчых, якія разбіраюцца ў музыцы. Мы зразумелі, што кожны бачыць горад па-свойму, і падумалі: чаму б ні зрабіць так, каб з'явілася не адна, а шмат розных песень пра Мінск. Менавіта таму што горад, як і характар у кожнага чалавека, — розны. Наш конкурс не толькі для прафесіяналаў — мы гатовыя разгледзець любы матэрыял, нават выкананне ўжывую — дастаткова выкласці аўдыё або відэа ў сацсеткі з хэштэгам #Минсксхарактером», — кажа Кацярына Кілбас, прадстаўнік брэнда «Баржомі».
Работы прымаюцца да 10 ліпеня, і ўжо 12 ліпеня будзе абвешчанае імя шчаслівага пераможцы.
Паводле прэс-рэлізу