Сёння ў цэнтры Мінска з 15.00 пачнуць перакрываць рух
У сувязі са святочнымі мерапрыемствамі 3 ліпеня ў цэнтры сталіцы перакрыюць рух транспарту. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
![Фота: Дзмітрый Брушко, tut.by Фота: Дзмітрый Брушко, tut.by](/img/v1/images/repeticiya_01072019_tutby_bas_phsl__4941.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Дзмітрый Брушко, tut.by
Абмежаванні будуць уводзіцца з 15:00.
— Рух транспарту будзе абмяжоўвацца паэтапна па меры перамяшчэння калон, а таксама ў перыяд правядзення мерапрыемстваў, — растлумачылі ў ДАІ.
Як удакладнілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, пачатак руху механізаванай калоны па маршруце: вул. Заснавальнікаў — вул. Старынаўская — адбудзецца ў 15:00. Выезд тэхнікі на пр. Незалежнасці — пр. Машэрава — у 16:00. Механізаваная калона перад парадам будзе пастроена на пр. Машэрава на ўчастку ад Свіслачы да вул. Куйбышава.
Пачатак руху тэхнікі, якая перавозіць удзельнікаў пешых калон, адбудзецца ў 17:00 па маршруце: пр. Незалежнасці — МКАД — пр. Пераможцаў — вул. Сапёраў, вул. Ціміразева — пр. Машэрава — вул. Гвардзейская — вул. Тарханава — вул. Ігнаценка.
Вяртацца тэхніка будзе па маршруце: пр. Машэрава — вул. Ціміразева — вул. Сапёраў — пр. Пераможцаў — вул. Арлоўская — вул. Сурганава — пр. Незалежнасці — вул. Старынаўская.