Цяжкасці для кіроўцаў у цэнтры Менску працягваюцца. Яшчэ адзін дзень рэпетыцыі

Нязручнасці звязаныя з правядзеннем рэпетыцыяў святочнага канцэрту «Нашыя песні – наша жыццё», які адбудзецца ў межах святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пра гэта піша Белсат

339.jpg

Рух абмяжуюць на праспекце Машэрава на ўчастку ад вул. Даўмана да праспекта Пераможцаў:
2 ліпеня 2019 гады з 10:00 да 12:00; з 21:30 да 23:00.Рух пачнуць перакрываць з 17:00. 1 ліпеня да канца рэпетыцыі і вяртання тэхнікі ў часткі абмяжуюць рух на вуліцах: Заснавальнікаў, Старынаўскай, праспектах Незалежнасці і Машэрава, а пасля рэпетыцыі – на праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай, Сурганава, праспекце Незалежнасці і вуліцы Старынаўскай.