Беларускія буслянкі — самыя вялікія ў Еўропе
Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе.
![photo_2022_12_07_19_22_35.jpg photo_2022_12_07_19_22_35.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_07_19_22_35.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На еўрапейскім конкурсе сярод самых вялікіх і самых цяжкіх гнёздаў белага бусла — тры беларускія буслянкі, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
У Еўропе ўвосень шукалі самае вялікае і самае цяжкае гняздо белага бусла. Беларусы даслалі на конкурс свае фотаздымкі.
Усе буслы штогод надбудоўваюць гняздо. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое — нават больш за 800 кілаграмаў!
![photo_2022_12_07_19_22_34.jpg photo_2022_12_07_19_22_34.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_07_19_22_34.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На фота аднаго з пераможцаў Юрыя Шакеля — гняздо буслоў дыяметрам 2,5 метра і вышынёй 1,5 метра!
Буслы аблюбавалі адну з ацалелых сцен старога бровара ў вёсцы Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці і зрабілі там сваё шыкоўнае гняздзечка, у якім штогод выводзяцца птушаняты.