Вызначаны сем пераможцаў экалагічнага конкурсу «Энергія сонца для Зялёных школ»

Падведзены вынікі экалагічнага конкурсу «Энергія сонца для Зялёных школ». Вызначаны сем «зялёных школ» – па адной у кожнай вобласці Беларусі і ў Мінску – у якіх кампанія А1 усталюе панэлі, што пераўтвараюць сонечную энергію ў электрычную.

9029762613278.jpg

Конкурс праводзіўся А1 у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Праграмай Развіцця ААН у Беларусі сярод устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Для ўдзелу ў праекце «Энергія сонца для Зялёных школ» паступіла каля трох дзясяткаў заявак. Дапускаліся толькі ўстановы, якія з’яўляюцца ўладальнікамі спецыяльнага дыплома «Зялёнай школы». Канкурсанты павінны былі расказаць пра свой вопыт рэалізацыі экалагічных і экасацыяльных праграм, акцый і праектаў, падзяліцца доўгатэрміновымі планамі ў гэтым кірунку, прывесці прыклады далучэння педагогаў і навучэнцаў да вырашэння актуальных экалагічных праблем.
Вынікі конкурсу падводзіла журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, ПРААН, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і кампаніі А1. Пасля падліку балаў, набраных удзельнікамі, было вызначана сем школ-пераможцаў: па адной у кожнай вобласці Беларусі, а таксама ў Мінску.
Максімальную колькасць балаў у конкурсе «Энергія сонца для Зялёных школ» набраў Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства з Брэсцкай вобласці. Іншыя рэгіёны таксама паказалі выдатныя вынікі. Спіс пераможцаў дапоўнілі:
• Віцебская вобласць – сярэдняя школа №16 г. Оршы;• Гомельская вобласць – Уцеўская сярэдняя школа Добрушскага раёна;• Гродзенская вобласць – гімназія г. Смаргонь;• Мінская вобласць – Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму;• Магілёўская вобласць – сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы;• Мінск – Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў.
У кожнай з устаноў-пераможцаў кампанія А1 забяспечыць усталёўку камплектаў спецыяльнага абсталявання для пераўтварэння сонечнай энэргіі ў электрычную, а таксама для нагляднай дэманстрацыі вынікаў работы сонца школьнікам.
Конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ» – гэта не першая ініцыятыва А1 ў галіне аднаўляльных крыніц энэргіі, якая звяртае ўвагу на эфектыўнасць укаранення такога роду рашэнняў. З 2016 года ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці функцыянуе сонечная электрастанцыя з 85 тысяч сонечных панэляў, узведзеная на сродкі кампаніі.