Чытанка для дашкалят з’явілася ў крамах!
Набліжаюцца Каляды і Новы год, а гэта значыць, што маленькія беларусы чакаюць падарункаў! А найлепшы падарунак – гэта кніга, асабліва на 500 гадоў беларускага друку. Менавіта таму культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў выдалі зборнік вершаў і казак «Чытанка для маленькіх».
![kazki2.jpg kazki2.jpg](/img/v1/userfiles/images/kazki2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У кнізе змешчаныя і аўтарскія творы, і
народныя. У Чытанцы вы знойдзеце добра вядомыя «Каток – залаты лабок», «Пшанічны каласок», «Рукавічку», а яшчэ аўтарскія казкі Янкі Брыля «Жыў-быў
вожык», «Страшная казка пра страшнага звера» Івана Бурсава ды іншыя творы. Таксама
ў чытанцы надрукаваныя дзіцячыя вершы беларускіх аўтараў!
![kazki3.png kazki3.png](/img/v1/userfiles/images/kazki3.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На старонках кнігі ёсць вершы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Артура Вольскага, Янкі Журбы, Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна і іншых. Ёсць там і вершы і сучасных аўтараў: Дануты Бічэль-Загнетавай, Паўла Марціновіча, Андрэя Хадановіча, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Івашчанкі і Веры Бурлак.
![kazki4.png kazki4.png](/img/v1/userfiles/images/kazki4.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кніга багатая на ілюстрацыі, якія зрабіла мастачка Дар'я Мандзік, вядомая чытачам сваім праектам «Не маўчы па-беларуску!», рэалізаваным разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!».
«Чытанка для маленькіх» – гэта выдатны калядны падарунак для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Вучым родную мову з маленства!
![kazki1.jpg kazki1.jpg](/img/v1/userfiles/images/kazki1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Набыць Чытанку можна ў наступных мінскіх крамах:
- «Акадэмкніга», пр-т Незалежнасці, 72;
- «Кнігарня пісьменніка», вул. Казлова, 2;
- «Веды», вул. К.Маркса, 36;
- Светач, пр-т Пераможцаў, 11;
- «Цэнтральная кнігарня», пр-т Незалежнасці, 19;
- «Кнігі & кніжачкі», пр-т Незалежнасці, 14;
- Кніжны кірмаш «Свет кніг», вул. Купалы, 27;
- «Кніжная шафа», пр. Дзяржынскага, 9;
А таксама ў інтэрнэт-кнігарні knihi.by,
(Пра новыя пункты продажу кнігі ў сталіцы і абласных цэнтрах будзе паведамлена дадаткова)