«Разам да справы»: абвяшчаецца конкурс праектных ідэй

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы «Разам да справы» абвяшчаюць конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі.

razam_da_spravy.jpg


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.
Калі ў вас ёсць рэалістычная, распрацаваная ідэя, якая:

  • яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў мясцовага развіцця;
  • спрыяе міжсектарнаму супрацоўніцтву на карысць развіцця мясцовых і/ці рэгіянальных супольнасцяў і дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой;
  • умацоўвае грамадзянскую ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;
  • спрыяе абароне і прасоўванню правоў і інтарэсаў пры сумеснай дзейнасці;
  •  павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў;

дасылайце заяўку на скрыню razam@budzma.org з пазнакай «На конкурс ідэй».
Хто можа ўзяць удзел:– любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці;– дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі;– фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.
Заяўка мусіць утрымліваць:– імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;– назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў);– мэтавыя аўдыторыі (на каго скіраваныя вынікі праекта);– актуальнасць/унікальнасць ідэі;– якім чынам будзе наладжанае міжсектарнае супрацоўніцтва;– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).
Тэхнічныя патрабаванні:– Заяўка мусіць быць дасланая ў фармаце Word;– Бюджэтная частка павінная ўтрымліваць артыкулы выдаткаў і сумаў, якія ёсць і якія неабходныя;– Рэалізацыя праектнай ідэі мусіць быць здзейсненая ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2018 года.
Усе дасланыя прапановы будуць разгледжаныя экспертнай радай.
Для ідэяў-пераможцаў кампанія «Будзьма беларусамі!» дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.
Важна: экспертная рада будзе ацэньваць не толькі якасць распрацоўкі праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць і ўцягнутасць розных групаў у яе рэалізацыю, але і суразмернасць запланаваных мерапрыемстваў з іх затратнай часткай.
Прыём ідэй: да 20 мая 2018 г. уключна праз скрыню razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”.Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 мая 2018 г. на сайце budzma.by.